Музей працоўнай славы. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 15.11.2018 14:45
Сучасная назва | Музей працоўнай славы |
Тып | установа культуры |
Дата заснавання | 1986 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Музей працоўнай славы створаны ў 1986 г. на грамадскіх пачатках. Размешчаны ў СШ № 19 г. Оршы.
Значнае месца ў музеі займае экспазіцыя, прысвечаная Герою Сацыялістычнай Працы Г. В. Сямёнаву, а таксама іншым ганаровым грамадзянам Оршы. Адзін з аддзелаў музея прысвечаны гораду-пабраціму Возан-Влену (Францыя).
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Задняпроўская, д. 1 к. 2.
ЛІТАРАТУРА
1. Копышева, Л. Школьный музей / Л. Копышева // Аршанская газета. – 2008. – 27 верас. – С. 7.
2. Музей працоўнай славы ў Оршы // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 481.
3. Ярош, Г. Слава труду / Г. Ярош // Аршанская газета. – 2010. – 16 студз. – С. 3.