Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей «Слава настаўніку. Зала памяцi У. Караткевiча». Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва Музей «Слава настаўніку. Зала памяці У. Караткевіча»
Тып установа культуры
Дата заснавання 1984
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт

 

Музей «Слава настаўніку. Зала памяцi У. Караткевiча» створаны ў 1984 г. на грамадскіх пачатках. Размешчаны ў СШ № 3 г. Оршы. Стваральнік – першы дырэктар музея Радамская Лілія Дзмітрыеўна.

У музеі 2 залы: «Настаўніцкая слава», «Памяць пісьменніка-земляка Уладзіміра Караткевіча».

У фондзе больш за 5 тыс. экспанатаў. На базе музея праводзяцца літаратурна-музычныя вечарыны, гасцёўні, конкурсы, радыёперадачы і іншыя мерапрыемствы. Музей – удзельнік і пераможца гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх злётаў краязнаўцаў.

У 1991 г. за дасягненне па набыцці і захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны музею прысвоена званне народнага.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца 1-га Мая, д. 41.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бойкова, И. П. Во славу учителя / И. П. Бойкова // Аршанская газета. – 2009. – 3 кастр. – С. 3.

2. Грэчка, І. «Белы човен», плёскат хваляў... / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2009. – 14 сак. – С. 12.

3. Музей славы настаўніка ў Оршы // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 481.

4. Новікава, В. Запрашаем у школьны музей / В. Новікава // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 9 дек. – С. 2.

5. Шутова, О. Юбилей музея / О. Шутова // Народнае слова. – 2004. – 16 лістап. – С. 4.