Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шаўрова С. С. Дом-музей драўлянай скульптуры. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва Аршанскі музей драўлянай скульптуры разбяра С. С. Шаўрова
Тып установа культуры
Дата заснавання 1992
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт http://orsha.museum.by/node/32929

 

Дом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова – філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты 24 лютага 1992 года у г. Оршы ў былым жылым доме беларускага самабытнага майстра разьбы па дрэве С. С. Шаўрова. Плошча экспазіцыі – 34 м2.

Імя Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова, беларускага разьбяра па дрэве, вядома ў нашым горадзе ўсім, хто хоць трохі цікавіцца мастацтвам і народнай творчасцю. Знакаміты аршанскі самадзейны разьбяр па дрэве Сямён Шаўроў – чалавек вялікага таленту. Гэта вызначэнне стала звыклай адзнакай творчасці вельмі цікавага, яркага, шматграннага майстра.

Але творы для масавага азнаямлення могуць быць даступныя толькі ў музеі, бо кожнае з іх з'яўляецца адзіным у прамым сэнсе гэтага слова.

І тады Сямён Шаўроў для арганізацыі выстаў дорыць гораду Оршы свой дом па вуліцы Красіна, 26. Так, Аршанскі музей драўлянай скульптуры разбяра С. С. Шаўрова – філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны быў заснаваны 24 лютага 1992 года пры жыцці майстра ў яго прыватным доме па рашэнні Аршанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў і аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама.

На тэрыторыі музея была пабудавана майстэрня. Менавіта тут Шаўроў працягваў ствараць вобразы і перадаваць майстэрства сваім вучням.

Спачатку музей налічваў 19 скульптур, перададзеных у дар аўтарам. З гэтых работ была створана экспазіцыя, якая дазволіла судзіць аб разнастайнасці жанравай тэматыкі твораў, пра наватарскі характар яго творчасці. Арганічна дапоўніў экспазіцыйную структуру другі будынак – будынак майстэрні з кабінетам разьбы па дрэве.

Сёння на тэрыторыі музея С. С. Шаўрова, у выдатным яблыневым садзе, размясцілася «Казачная паляна» пад адкрытым небам. Тут, сярод казачных персанажаў, ва ўтульнай альтанцы супрацоўнікі музея арганізуюць чароўныя святы. Калі прыехаць у «правільны» сезон – можна паласавацца салодкімі сакавітымі яблыкамі з саду майстры Шаўрова. Тут, удалечыні ад пыльных дарог і гарадской мітусні, паслядоўнікі знакамітага разьбяра па-ранейшаму навучаюць гэтаму тонкаму майстэрству вучняў, перадаючы бясцэнны вопыт народнага майстра Беларусі С .С. Шаўрова.

Адрас: Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша, вул. Красіна, 26.

 

Дом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак  С. Сляпцова з сайта http://orsha.museum.byДом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак  з сайта http://museum.byДом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак  з сайта http://museum.byДом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак  з сайта http://museum.byДом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак з сайта http://museum.byДом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак з сайта http://museum.byДом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак з сайта http://museum.byДом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак з сайта http://museum.byДом-музей драўлянай скульптуры С. С. Шаўрова, Аршанскі раён, г. Орша. Фотаздымак з сайта http://museum.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Борисова, А. В память о мастере / А. Борисова // Аршанская газета. – 2016. – 1 кастр. – С. 6.

2. Дом-музей драўлянай скульптуры разьбяра С. С. Шаўрова ў Оршы // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 482.

3. Кушарев, В. «Деревянная фантазия» / В. Кушарев // Аршанская газета. – 2015. – 12 снеж. – С. 6.

4. Ліпінская, І. У. Шаўрова С. С. Дом-музей драўлянай скульптуры / І. У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў.– Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 555–556.

5. Миранович, В. Страна мастеров / В. Миранович // Аршанская газета. – 2016. – 21 ліп. – С. 3.

6. Молочкова, Н. Приглашаем на маскарад! / Н. Молочкова // Аршанская газета. – 2013. – 12 студз. – С. 6.

7. Оршанский музей деревянной скульптуры резчика С. С. Шаврова // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн, 2008. – С. 168.

8. Солтанов, Г. Выставка «Резчики Оршанщины» / Г. Солтанов // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 19 июля. – С. 22.

9. Шкрабо, Е. Свет души и таланта Семена Шаврова / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 16 апр. – С. 8.