Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны, Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 08.11.2018 08:24
Сучасная назва | Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны |
Тып | установа культуры |
Дата заснавання | 1993 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://orsha.museum.by/ |
Установа культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» створаны на падставе рашэння Аршанскага гарвыканкама ад 10 снежня 1993 года і Віцебскага аблвыканкама ад 20 красавіка 1994 года. Музейны комплекс з'яўляецца навукова-даследчай і асветніцкай установай культуры, якая выконвае функцыі навуковага, культурна-адукацыйнага, выхаваўчага і метадычнага цэнтра музейнай справы г. Орша і Аршанскага раёна. Асноўнай мэтай комплексу з'яўляецца навуковае камплектаванне, вывучэнне, экспанаванне, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
У склад Музейнага комплексу уваходзяць наступныя філіялы:
– Аршанскі мемарыяльны музей Канстанціна Сяргеевіча Заслонава;
– Аршанскі музей гісторыі і культуры горада;
– Аршанскі музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова;
– Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча;
– Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыка;
– Аршанскі этнаграфічны музей «Млын».
Асноўны фонд музейнага комплексу і яго філіялаў (па звестках на 2008 год) напічвае 28671 адзінку захоўвання, навукова-дапаможны — каля 4000 адзінак. Агульная плошча музейных будынкаў 2106 м², экспазіцыйна-выставачная плошча – 1123 м², плошча памяшканняў для захоўвання фондаў – 220 м².
Музейны комплекс валодае багатай калекцыяй каштоўных матэрыялаў, аб'яднаных у 35 калекцый. Гэта рэдкія і цікавыя прадметы і дакументы, якія адлюстроўваюць шматвяковую гісторыю горада, расказваюць пра гераічныя падзеі, знакамітых людзей Аршаншчыны: пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў.
Адрас: 211391 Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша, вул. Леніна, 6-а
ЛІТАРАТУРА
1. Изимова, С. Ф. Тайна средневекового захоронения / С. Ф. Изимова // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 20 марта. – С. 4.
2. Кузубов, В. Постичь мудрость многовековой истории / В. Кузубов // Аршанская газета. – 2013. – 18 мая. – С. 3.
3. Кузубов, В. В. Хранитель времени – музей / В. В. Кузубов ; беседовал Я. Ивашкевич // Аршанская газета. – 2007. – 19 мая. – С. 4.
4. Ліпінская, І. У. Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны / І. У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 435–436.
5. Суша, Г. Быў. Ёсць. Будзе / Г. Суша // Лiтаратура i мастацтва. – 2005. – 11 лістап. – С. 3.
6. Шкрабо, Е. Музей – центр культурного пространства и общения настоящего с прошлым / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 4–5.
7. Эверс, Д. Праект двух сяброў / Д. Эверс // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 27 (ліп.). – С. 3.