Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей-сядзіба І. Я. Рэпіна «Здраўнева», філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Віцебскі раён

 

Сучасная назва Музей-сядзіба І. Я. Рэпіна «Здраўнёва»
Дата заснавання 1988
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Віцебскі раён
Сайт https://ratusha-vit.by

 

Музей-сядзіба размешчаны за 16 км на поўнач ад Віцебска на высокай тэрасе ракі Заходняя Дзвіна на месцы былой сядзібы расійскага мастака І. Я. Рэпіна, якую ён набыў у 1892 годзе. Сядзіба складалася з сядзібнага і 2 жылых дамоў, флігеля, гаспадарчых будынкаў, невялічкага парку, саду са штучным вадаёмам (захавалася лядоўня, ліпавая алея, асобныя дрэвы, вадаём). У гэтым маляўнічым кутку Прыдзвінскага краю з 1892 па 1902 гг. вялікі жывапісец жыў і працаваў. Мастак шмат займаўся добраўпарадкаваннем сваёй сядзібы, па яго малюнках быў перабудаваны галоўны сядзібны дом, з'явіліся новы фруктовы сад, ліпавая і яловая алеі, умацавана каменным мурам набярэжная Дзвіны, уладкаваны саджалка, склеп, прыведзены ў парадак лес. Здраўнёва наведвалі члены яго сям'і, знаёмыя, вучні. Недалёка ад сядзібы на могілках парафіяльнай царквы ў вёсцы Слабада быў пахаваны бацька І. Я. Рэпіна. У Здраўнёве мастаком былі напісаны вядомыя карціны – «Беларус», «Асенні букет», «Месячная ноч», «Дуэль», «На сонцы», «Яблыні цвітуць», «На Заходняй Дзвіне. Усход сонца» і іншыя. Сярод найбольш каштоўных экспанатаў музея – напісаныя для іканастаса мясцовага храма два абразы: «Хрыстос» і «Маці Божая», якія захоўваюцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Апошні раз Рэпін прыязджаў у Здраўнёва ў 1904 годзе. Пазней тут бывалі дзеці мастака і асабліва малодшая дачка Таццяна. Пасля рэвалюцыі яна адкрыла ў бацькоўскім доме школу для сялянскіх дзяцей, у якой выкладала сама разам з дачкой Тасяй.

Музей-сядзіба як філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея быў створаны ў 1988 годзе. У склад музейнага комплексу ўваходзяць галоўны сядзібны дом – першая зала, у якой размешчана мемарыяльная экспазіцыя, прысвечаная творчаму шляху мастака, і захоўваюцца вядомыя карціны; дом аканома, дзе размясцілася адміністрацыя музея і выставачная зала; склеп, саджалка, ліпавая і яловая алеі, сад, помнік І. Я. Рэпіну (скульптар І. Міско). Экспазіцыйная плошча музея – 242 м2, мае 6 экспазіцыйных залаў. Другая зала прадстаўляе матэрыялы з гісторыі жыцця І. Рэпіна ў маёнтку, адносін з мясцовымі сялянамі. У гасцінай, сталовай і іншых памяшканнях па магчымасці адноўлена аўтэнтычнае абсталяванне канца XIX ст., створана атмасфера, у якой жыў, працаваў і адпачываў выдатны мастак, у іншых залах размешчана мэбля, кнігі, бытавыя прадметы, знаходкі з археалагічных раскопак, якія праводзіліся ў 1990-я гады, дакументы, фотаздымкі Віцебска і наваколля канца XIX ст. На другім паверсе адлюстраваны жыццёвыя шляхі нашчадкаў І. Рэпіна, на трэцім размяшчаюцца часовыя выставы. У летні час можна падняцца на вежу і палюбавацца маляўнічым наваколлем Здраўнёва.

Музей вядзе збіральніцкую, даследчую, выставачную дзейнасць, арганізоўвае этнаграфічныя святы, музычныя вечары, супрацоўнічае з музеямі і арганізацыямі Беларусі і Расіі.

Дырэктар музея – Аляксей Сухарукаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Музей-сядзіба І. Я. Рэпіна. Фотаздымак з сайта https://www.belarus.byМузей-сядзіба І. Я. Рэпіна. Фотаздымак з сайта https://www.holiday.byПомнік І. Я. Рэпіну. Фотаздымак з сайта https://acvarelll.livejournal.com


ЛІТАРАТУРА

1. Антановіч, К. Традыцыя Здраўнёва / К. Антановіч // Культура. – 2013. – 13 ліп. – С. 14.

2. Аскера, В. Сядзіба на Дзвіне, альбо Натхняльнае Здраўнёва Ільі Рэпіна / В. Аскера // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 17 жн. – С. 12.

3. Газин, Д. Пример Репина – другим наука / Д. Газин // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 7 нояб. – С. 6.

4. Голесник, С. Его вдохновляла Западная Двина / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2008. – 14 авг. – С. 8.

5. Гужвий, А. Как Репин обустраивал Здравнево / А. Гужвий // Народнае слова. – 2005. – 13 студз. – С. 8.

6. Кичина, Е. М. И. Е. Репин и Здравнёво: в обретении и разлуке / Е. М. Кичина. – Витебск, 1990. – 78 с.

7. Крупица, Н. Дары для Здравнево / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 24 сент. – С. 2.

8. Мицкевич, Я. В Здравнево – свое Репино: почему великий живописец купил себе усадьбу именно под Витебском, продав «Запорожцев» Александру ІІІ / Я. Мицкевич // Сельская газета. – 2014. – 19 апр. – С. 15, 17.

9. Музей-сядзіба І. Рэпіна «Здраўнёва» (філіял ВАКМ) // Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 59–60.

10. Музей-усадьба И. Е. Репина // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 49.

11. Музей-усадьба И. Е. Репина // Витебск : путеводитель / Л. Хмельницкая ; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2013. – С. 74–75.

12. Музей-усадьба Ильи Репина «Здравнево» // 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 16–17.

13. Падліпскі, А. М. Здраўнева: тут жыў І. Я. Рэпін / А. М. Падліпскі. – Минск : Полымя, 1995. – 63 с.

14. Пастернак, Т. Потомки Репина – в Здравнево / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2011. – 21 ліп. – С. 7.

15. Пукшанскі, А. «І мне не хацелася з'язджаць адтуль» / А. Пукшанскі // Звязда. – 2017. – 6 чэрв. – С. 9.

16. Пучкова, Е. Какие они, потомки «Белоруса» / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 3 нояб. – С. IV. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

17. Рогач, В. В. Памятники И. Е. Репину / В. В. Рогач // Віцебскі край : матэрыялы ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 23 лістапада 2017 г., Віцебск / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : НББ, 2018. – Т. 3. – С. 128–134.

18. Филиал «Музей-усадьба И. Е. Репина "Здранево"» // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. сов.: В. В. Андриевич [и др.] ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото: А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – C. 141.

19. Хилько, К. Илья-пророк воскреснуть помог / К. Хилько // Народная газета. – 2019. – 23 жн. – С. 12. – (Прил.: «Союзное вече»).

20. Шышанаў, В. Невядомае Здраўнёва / В. Шышанаў // Вiцебскі сшытак. – 2000. – № 4. – С. 90–114.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Музей-усадьба И. Е. Репина "Здравнёво"

arrow Музей-усадьба И. Е. Репина. Витебский городской портал

arrow Музей-усадьба И. Е. Репина "Здравнёво", группа ВКонтакте

arrow Усадьба И. Е. Репина