Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей раённы гісторыка-краязнаўчы. Віцебскі раён, аг. Акцябрская

 

Сучасная назва ДУ «Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»
Дата заснавання 01.03.2004
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Акцябрская
Сайт http://vrgkm.museum.by/

 

Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей пачаў работу 1 сакавіка 2004 года. Рашэнне аб перадачы памяшканняў былога дома побыту пад стварэнне музея падпісаў у маі 2002 года старшыня райвыканкама Іван Вазьміцель (займаў гэтую пасаду з 1999 па 2010 гг.).

Экскурсія ў музеі пачыналася з залы, прысвечанай гісторыі Віцебскага раёна. У ёй былі прадстаўлены артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак гарадзішча і паселішчы Лужасна, а таксама пячаткі віцебскіх князёў, гербы Віцебска, Суража, мястэчка Янавічы, дакументы аб развіцці сельскай гаспадаркі ў 30-я гады, сістэмы адукацыі ў даваенны перыяд. Значнае месца ў экспазіцыі было адведзена тэме Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі Віцебшчыны. На вітрынах змешчаны баявыя ўзнагароды, дакументы, фотаматэрыялы, прысвечаныя партызанскай барацьбе, падполлю, баям за вызваленне Віцебска, асаблівасцям правядзення аперацыі «Баграціён» у наваколлях Віцебска. Шырока былі прадстаўлены дакументы і матэрыялы савецкага перыяду ў гісторыі раёна: узнагароды, нагрудныя знакі, граматы, фотаздымкі. Цікавасць выклікалі касцюмы народнага ансамбля танца «Колас», які доўгі час з'яўляўся «культурнай візіткай» Віцебскага раёна. З часам у музеі адкрываліся іншыя пастаянныя выставы. Напрыклад, выстава «Волат з Касцюкоў» знаёміла гасцей з самым высокім чалавекам у свеце – нашым земляком Фёдарам Махновым.

1 снежня 2023 года адбылася прэзентацыя абноўленага гісторыка-краязнаўчага музея. Зараз ва ўстанове культуры прадстаўлена выстава «Старонкі гісторыі Віцебскага раёна». У першай зале размешчана экспазіцыя «Іх імёны ў гісторыі Прыдзвіння», прысвечаная выдатным асобам, якія ўнеслі ўклад у яго развіццё, і знакамітым ураджэнцам раёна. У другой зале расказваецца пра Віцебскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ адна зала прысвечана этнаграфічным асаблівасцям краю. Побач – выстава «Быт савецкай эпохі».

У асноўным фондзе музея знаходзіцца больш за 18 тысяч экспанатаў. Вялікую цікавасць уяўляюць калекцыі нумізматыкі, фалерыстыкі (ордэнаў і медалёў), баністыкі (грашовых знакаў і крэдытных дакументаў), друкаваных вырабаў, графікі і фотадакументаў.

Дзякуючы вялікаму фонду і навуковай базе, музей мае магчымасць арганізоўваць часовыя і выязныя выставы, лекцыі, музейна-адукацыйныя заняткі і іншыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да розных падзей.

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Акцябрская, вуліца Сонечная, 1 а.

 

 

Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Артефакты расскажут о подвигах / Е. Алимова // Народная газета. – 2023. – 15 верас. – С. 7.

2. Башун, Е. Они повторили судьбу Хатыни / Е. Башун // Витебские вести. – 2023. – 15 авг. – С. 11.

3. Бондарава, Т. Нашчадкі славутага земляка / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2022. – 7 мая. – С. 9.

4. Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 217–218.

5. Витебский районный историко-краеведческий музей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 239–240.

6. Гудкова, М. Великий подвиг народа нельзя забыть / М. Гудкова // Витебские вести. – 2023. – 17 окт. – С. 3.

7. Данилова, А. Сохранить правду / А. Данилова // Народная газета. – 2022. – 9 снеж. – С. 9.

8. Камлёва, Н. Лавка для ткача / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2016. – 13 сент. – С. 7.

9. Любочка, С. В дар музею / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 5 янв. – С. 3.

10. Наумова, А. Не за тридевять земель / А. Наумова // СБ. Беларусь сегодня. – 2021. – 26 февр. – С. 1, 12.

11. Николаева, О. Трогать артефакты разрешается / О. Николаева // Витебские вести. – 2019. – 2 марта. – С. 11.

12. Пищулова, А. Незабытые истории / А. Пищулова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2018. – 22 мая. – С. 3.

13. Пукшанский, А. Без срока давности... / А. Пукшанский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 26 нояб. – С. 9.

14. Пукшанский, А. Музей на Солнечной / А. Пукшанский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2024. – 2 марта. – С. 10.

15. Пукшанский, А. Музей полностью обновили / А. Пукшанский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 2 дек. – С. 8.

16. Пукшанский, А. «Перезагрузка» в музее / А. Пукшанский // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 5 окт. – С. IV. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

17. Русланова, Н. Старый быт / Н. Русланова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2018. – 3 сак. – С. 5.

18. Чаплева, А. Віцебскія Хатыні / А. Чаплева // Витебские вести. – 2022. – 16 дек. – С. 4.