Музей народны комплексны. Полацкі раён, аг. Жарнасекі
- Подробности
- Створана 13.06.2019 12:23
- Адноўлена 22.07.2019 09:17
Сучасная назва | Народны комплексны музей |
Дата заснавання | 1957 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, аг. Жарнасекі |
Сайт | https://vetrin.znaj.by/narodniy-kompleksniy-muzey |
У 1957 годзе ў Ветрынскай сярэдняй школе быў адкрыты музей баявой і працоўнай славы. У 2004 годзе музею было прысвоена званне «народны». Зараз музей мае назву «Народны комплексны музей». У яго складзе чатыры гістарычныя раздзелы: ваенна-гістарычны (гісторыя Вялікай Айчыннай вайны на Полацкай зямлі), літаратурна-краязнаўчы (адзіны музей у Беларусі, які прысвечаны творчасці выдатнага дзеяча беларускага адраджэння Б. І. Эпімах-Шыпілы) (ссылка на Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч), гісторыка-краязнаўчы (гісторыя Ветрынскага края), і этнаграфічны (Беларуская хатка).
Усе экспанаты этнаграфічнага музея можна патрымаць у руках: наведвальнікі музея могуць паспрабаваць «біць» масла, сеяць на рэшаце, малоць у жорнах, мяць на мялцы лён...
На базе музея працуе навукова-даследчае таварыства аматараў гісторыі, клуб «Патрыёт», гурткі «Музейная справа», «Юны экскурсавод», факультатыўны курс «Полаччына – мой край родны».
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, аг. Жарнасекі, вуліца Чкалава, д. 28а.
ЛІТАРАТУРА
1. Гавейновіч, В. Музей школы і роднага мястэчка / В. Гавейновіч // Полацкі веснік. – 2003. – 7 лют. – С. 2.
2. Краснова, А. К. Памяць жыве і сёння / А. К. Краснова // Полацкі веснік. – 1998. – 10 сак. – С. 3.
3. Луцко, В. В. Народный музей Ветринской школы / В. В. Луцко // Полацкі веснік. – 2018. – 23 сак. – С. 18.
4. На радзіме Эпімах-Шыпілы // Літаратура і мастацтва. – 1998. – 29 мая. – С. 15.