Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей баявой славы, ДУА «Бабінавічская яслі-сад базавая школа». Лёзненскі раён, аг. Бабінавічы

 

Сучасная назва Музей баявой славы
Былая назва Музей баявой славы Бабінавіцкай дзіцячага сада–базавай школы
Дата заснавання 1965
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, аг. Бабінавічы

 

Музей баявой славы быў заснаваны ў 1965 годзе настаўніцай гісторыі і геаграфіі Галінай Аляксандраўнай Цімчанка.

Музей складаецца з чатырох раздзелаў: «Археалагічны» і «Гістарычны», дзе сабраны матэрыялы пра стаянкі першабытных людзей, прадстаўлены дакументы Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Беларусі аб першым згадванні пра населены пункт Бабінавічы, каменныя элементы працы і побыту, грашовыя папяровыя і металічныя знакі III–IV тыс. да нашай эры і іншае; «Народныя рамёствы», бо бабінавіцкія вырабы з гліны былі знакамітыя яшчэ да рэвалюцыі нават у Пецярбургу; «Баявой славы» – самы шматлікі і ўключае ў сябе наступныя экспазіцыі: «Партызанскі рух Лёзненшчыны», «Землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны», «Наступальная аперацыя «Баграціён», «Баявы шлях 152-га ўмацаванага раёна», «Ціхмянаўская вышыня». Таксама ў фондах музея захоўваюцца матэрыялы па гісторыі мясцовай адукацыі, пра піянераў-герояў, падарункі гасцей-ветэранаў.

Музей баявой славы больш за паўстагоддзя з'яўляецца цэнтрам ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, прывівае падрастаючаму пакаленню любоў да роднага краю, жаданне вывучаць гістарычнае мінулае сваёй малой радзімы. У музеі праходзяць урокі мужнасці, мітынгі, навучальныя лекцыі і інш. Музей цесна супрацоўнічае з раённым ваенна-гістарычным музеем, саветамі ветэранаў 99-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады, 152-га Чырванасцяжнага ўмацаванага раёна, пошукавым клубам «Выток» г. Іскра Маскоўскай вобласці, вайскоўцамі 52-га асобнага спецыяльнага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якія вялі пошукавыя работы на тэрыторыі сельсавета летам 2009 года.

У 2015 годзе музею баявой славы Бабінавіцкай дзіцячага сада–базавай школы было прысвоена званне народнага.

У сувязі з рэарганізацыяй установы адукацыі са жніўня 2017 года музей перастаў працаваць. Але 1 снежня таго ж года зноў гасцінна расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. Зараз музей дзейнічае ў складзе бібліятэкі-музея ў аг. Бабінавічы. А памяшканне для фондаў музея было прадастаўлена Бабінавіцкім сельскім саветам.

Кіраўнік музея – Багдановіч Дзіна Анатольеўна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бирюлькова, Л. Бабиновичский музей снова принимает посетителей / Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 5 снеж. – С. 6.

2. Вишневская, Е. «125 блокадных грамм с огнём и кровью пополам...» / Е. Вишневская // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2019. – 1 лют. – С. 6.

3. Шпаковская, Г. Через годы, через расстояния / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2015. – 5 мая. – С. 6.

4. Экскурсия «Непокорённая высота» // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 18 снеж. – С. 7.