Музей мастацка-этнаграфічны імя Я. Н. Драздовіча. Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 10.03.2020 16:08
Сучасная назва | УК «Мастацка-этнаграфічны музей імя Я. Н. Драздовіча» |
Дата заснавання | 1986 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы |
Установа культуры «Мастацка-этнаграфічны музей імя Я. Н. Драздовіча» створана ў 1986 годзе на грамадскіх пачатках былой настаўніцай рускай мовы і літаратуры Германавіцкай сярэдняй школы Адай Эльеўнай Райчонак. З 1992 года ўстанова культуры атрымала статус дзяржаўнай. Галоўнай задачай музея з'яўляецца вывучэнне, папулярызацыя і захаванне гістарычнай спадчыны Шаркаўшчынскага раёна, а таксама вяртанне асобы беларускага мастака Я. Драздовіча ў айчынную культуру.
Экспазіцыя мастацка-этнаграфічнага музея размешчана ў сядзібным доме, які ўваходзіць у сядзібна-паркавы комплекс XVIII ст. Музей з'яўляецца захавальнікам матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей Шаркаўшчынскага краю. Ён складаецца з 4 пакояў і падвальнага памяшкання, у якіх прадстаўлены прадметы традыцыйнага сялянскага побыту, прадметы працы, калекцыя посуду з гліны, матэрыялы, прысвечаныя жыццёваму шляху Я. Драздовіча і іншых вядомых ураджэнцаў раёна: М. Машары, П. Касцюкевіча, Т. Кірылава.
Усяго ва ўстанове культуры захоўваецца 6125 экспанатаў, сярод іх 210 твораў Язэпа Драздовіча, 745 этнаграфічных матэрыялаў.
Музеем распрацаваны 2 турыстычныя маршруты, якія ўключаюць наведванне ўсіх гісторыка-культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна.
Выдадзены буклет «Музей мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча».
Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы, вуліца Школьная, д. 20.
ЛІТАРАТУРА
1. Бука, В. Энцыклапедыст Шаркоўшчынскага краю / В. Бука // Вольнае Глыбокае. – 2011. – 3 лют. – С. 4.
2. Кожан, К. Запрашаем да нас у Германавічы: у музей культуры і быту / К. Кожан // Клiч Радзiмы (Шаркаўшчына). – 2004. – 19 мая. – С. 4.
3. Корсак, Л. К. Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча / Л. К. Корсак // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 450–451.
4. Фандарэнка, Н. Вандроўка праз стагоддзі / Н. Фандарэнка // Витебские вести. – 2015. – 11 авг. – С. 6.
СПАСЫЛКІ