Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей мастацкі, Віцебск, г.

 

Сучасная назва Віцебскі мастацкі музей
Дата заснавання 1992
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Віцебскі раён
Сайт https://ratusha-vit.by

 

На працягу сваёй тысячагадовай гісторыі Віцебск і Віцебшчына былі цесна звязаны з многімі значнымі мастацкімі з'явамі, імёнамі сусветна вядомых мастакоў: Ю. Пэна, М. Шагала, К. Малевіча, Л. Лісіцкага, В. Ермалаевай, М. Дабужынскага, С. Юдовіна, Д. Якерсона і інш. На пачатку XX ст. у Віцебску дзейнічалі мастацкая школа і музей сучаснага мастацтва, мастацкая галерэя Ю. Пэна. Сучасны мастацкі музей у Віцебску заснаваны ў 1992 годзе і знаходзіцца ў будынку былога Акруговага суда на плошчы Свабоды. Асноўная экспазіцыя адлюстроўвае развіццё жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад XVIII да XX стст. Прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянсу XVIII – пачатку XX стст., вышыўкі беларускіх майстроў XIX ст., посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур XVIII ст. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: І. Айвазоўскага, І. Крамскога, А. Куінджы, І. Левітана, І. Шышкіна і іншых; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: В. Бялыніцкага-Бірулі, І. Хруцкага; прадстаўнікоў віцебскай мастацкай школы: Ю. Пэна, З. Азгура, Я. Мініна, С. Юдовіна, Д. Якерсона; сучасных мастакоў Беларусі, Расіі і інш. Асаблівы гонар калекцыі – некалькі прац І. Рэпіна, які некаторы час жыў у сваім маёнтку «Здраўнёва», непадалёк ад Віцебска. Таксама ў фондах музея захоўваюцца калекцыі ікон, скульптуры (працы З. Азгура, А. Бембеля, В. Магучага, А Слепава, Г. Рыдэра, М. Андрэева і інш., дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелены і вышыўка XVIII ст.).

Экспазіцыйная плошча музея – 700 м2. У музеі працуюць наступныя пастаянныя экспазіцыі: беларускага мастацтва XVIII – сярэдзіны XIX стст.; рускага жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XVIII – пачатку XIX стст.; работ Ю. Пэна; работ выкладчыкаў і выпускнікоў Віцебскага мастацкага тэхнікума; работ віцебскіх мастакоў 60–80-х гг. XX (жывапіс); работ віцебскіх мастакоў П. М. Явіча і Ф. Ф. Гумена. Музей арганізоўвае выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя і рэстаўрацыйная майстэрня.

Дырэктар – Аляксандр Багацёнак.

Адрас: г. Віцебск, вуліца Леніна, 32.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Будынак мастацкага музея. г. Віцебск. http://www.florissima.ru/Выставачная зала мастацкага музея. г. Віцебск. https://kladez-zolota.livejournal.com/Галоўная лесвіца мастацкага музея. г. Віцебск. http://www.fotobel.by/


ЛІТАРАТУРА

1. Акуневіч, В. І. Віцебскі мастацкі музей / В. І. Акуневіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. сав.: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 178–180.

2. Акуневіч, В. Збор твораў Юдэля Пэна ў Віцебскім мастацкім музеі / В. Акуневіч // Мастацтва. – 2016. – № 8. – С. 48.

3. Акуневич, О. И. Художественные произведения в коллекции А. Р. Бродовского / О. И. Акуневич // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю знаходкі берасцяной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, 22–23 кастр. 2009 г., Віцебск / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Медысонт, 2010. – С. 252–258.

4. Витебский художественный музей // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 51.

5. Витебский художественный музей // Витебск за один день : путеводитель / Л. Хмельницкая ; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2013. – 76–77.

6. Витебский художественный музей // 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 11–13.

7. Віцебскі Мастацкі музей (філіял ВАКМ) // Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 55–56.

8. Дюхова, К. А. История формирования довоенной художественной коллекции живописи УК «ВОКМ» / К. А. Дюхова // Наука – образованию, производству, экономике : материалы XV (62) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, посвященной 100-летию со дня основания УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 3–5 марта 2010 г. // редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – С. 331–333.

9. Крупица, Н. Искусство общения через искусство / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 14 апр. – С. 4.

10. Овчинникова, А. О. Редкие издания художников и о художниках из фондов Витебского областного краеведческого музея / А. О. Овчинникова // Віцебскі край : матэрыялы ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, 23 лістапада 2017 г., Віцебск / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : НББ, 2018. – Т. 3. – С. 317–321.

11. Филиал «Витебский художественный музей» // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. сов.: В. В. Андриевич [и др.] ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото : А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – C. 141.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Официальный сайт художественного музея

arrow Художественный музей в Витебске. Витебский городской портал

arrow Художественный музей, группа ВКонтакте

arrow Художественный музей, группа в Инстаграм