Музей рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 22.05.2023 12:19
Сучасная назва | музей рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» |
Дата заснавання | 1966 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Сайт | https://history.rw.by/museums/narodnyj_muzej_revoljutsionnoj_b/ |
Музей створаны ў гонар 100-годдзя віцебскага чыгуначнага вузла як музей рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы ў 1966 годзе. У ім налічваецца каля 4 тысяч адзінак захоўвання. Першая зала прысвечана пачатку будаўніцтва чыгункі ў Віцебскай губерні. Адлюстраваны ўдзел чыгуначнікаў у рэвалюцыйнай барацьбе, работа чыгуначнага транспарту ў гады Першай сусветнай і грамадзянскай войн, Кастрычніцкай рэвалюцыі, аднаўленне гаспадаркі віцебскага чыгуначнага вузла. У другой зале расказваецца пра ўдзел працаўнікоў чыгуначнага вузла ў Вялікай Айчыннай вайне, аднаўленне народнай гаспадаркі. Прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы чыгуначнікаў, узоры тэхнікі. У экспазіцыі размешчаны макеты помнікаў, прысвечаных загінуўшым у гады вайны чыгуначнікам. У трэцяй зале экспануецца «Кніга рабочай славы» і новыя дасягненні па ўвядзенні новых форм работы ва ўмовах рыначных адносін на транспарце. Сярод цікавых экспанатаў – макеты станцый, паравозаў, інструментаў і абсталявання. Асобна прадстаўлены сродкі сувязі і апаратура, неабходная для жыццядзейнасці чыгункі. Музей упрыгожаны скульптурамі самадзейнага скульптара П. Смалякова, які доўгі час працаваў у Віцебскім дэпо.
Адрас: г. Віцебск, вуліца Някрасава, д. 2а/46.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Дроздова, Н. Бережно передать потомкам / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 8 сент. – С. V. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
2. Музей // Витебское отделение Белорусской железной дороги: этапы развития : исторический очерк 1866–2001 / рэдкол.: Н. Л. Ковша [и др.] ; под общ. рук. П. С. Пахолкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2001. – С. 426–430.
3. Музей Витебского отделения Белорусской железной дороги // 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 40–41.
4. Музей Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі // Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 72–73.
5. Яковлева, А. Музейная реликвия / А. Яковлева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 7 окт. – С. VI. (Прил.: «Вечерний Витебск»).
СПАСЫЛКІ