Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Народная творчасць. Бешанковіцкі раён

 

Улічваючы спецыфічнае адрозненне і мясцовыя асаблівасці Бешанковіцкага раёна, работнікамі культуры актыўна вядзецца работа па адраджэнні народных традыцый, звычаяў і абрадаў. Актыўнае распаўсюджванне атрымалі народныя святы гадавога кола (Купалле, Каляды, Масленіца, Багач і г.д.), сямейна-бытавыя абрады і святы (провады ў армію, заключэнне шлюбу, хрышчэнне і г.д.), арганізуюцца выставы народнай творчасці, вядзецца пошук носьбітаў вусна-паэтычных традыцый.

Побач з фальклорнымі святамі і абрадамі ў клубных установах раёна праводзяцца святы частушак «Грай гармонік» і розныя тэматычныя вечарыны. Свята вёскі таксама карыстаецца заслужаным поспехам. Галоўная яго мэта – ушанаванне насельніцтва ўсіх катэгорый. Тут наладжваюцца выставы кулінараў і іншых майстроў сваёй справы. Яны заўсёды збіраюць вялікую колькасць гледачоў і ўдзельнікаў.

Выхаванне любві да народнага мастацтва, павагі да народных традыцый павінны пачынацца ў дзіцячым узросце. На базе харэаграфічных калектываў Астравенскага, Вярхоўскага СДК, Вядзераўскага сельскага клуба дзеці з поспехам танцуюць розныя народныя танцы. Гурткі народнай творчасці і прыкладнога мастацтва працуюць у Бешанковіцкім раённым Доме рамёстваў.

За мінулы год ва ўстановах культуры арганізавана 41 выстава народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 14 з іх прыпадае на Бешанковіцкі раённы Дом рамёстваў і клуб народных майстроў «Скарбонка». У раёне створаны фальклорныя калектывы: «Спарыш» (в. Вярхоўе) і «Крыніца» (в. Чурылава).

Многія ўстановы культуры ствараюць этнаграфічныя куткі. А пры Чурылаўскім СДК дзейнічае куток сялянскай хаты, дзе сабраны старажытныя прадметы побыту сялян.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Крачкоўскі, А. Першамайскае свята / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). – 2003. – 21 чэрв. – С. 2.

2. Рошчына, Н. «Масленіца» ў Забеллі / Н. Рошчына // Зара (Бешанковiчы). – 2006. – 28 сак. – С. 4.

3. Ткачонак, Ф. Нацыянальная культура – рэсурс дзяржавы / Ф. Ткачонак // Зара (Бешанковічы). – 2002. – 23 крас. – С. 4.

4. Шиёнок, Е. «Папа, мама, я – счастливая семья!» / Е. Шиёнок // Зара (Бешанковічы). – 2006. – 30 мая. – С. 3.