Балбасава, г. п., Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 14.04.2017 07:11
Назва | Балбасава |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | гарадскі пасёлак |
Вобласць | Віцебская |
Раён | Аршанскі |
Першае ўзгадванне | 1598 |
Балбасава, гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне. Да 29 мая 1996 г. ваенны гарадок Балбасава. Знаходзіцца за 12,5 км ад г. Оршы, 92 км ад г. Віцебска. У 2005 г. у пасёлку 4,1 тыс. жыхароў, Аршанскі авіярамонтны завод, сярэдняя школа і школа мастацтваў, Дом рамёстваў, бібліятэка, бальніца, паліклініка, аптэка, Дом культуры, камбінат бытавога абслугоўвання, пошта.
Дзейнічае Свята-Георгіеўская царква. Устаноўлены помнік двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу, які загінуў каля Балбасава 16.09.1939 г. пры выкананні службовых абавязкаў. Помнік-абеліск і стэла на ўшанаванне памяці 63 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну і пры выкананні службовых абавязкаў у пасляваенны час.
ЛІТАРАТУРА
1. Балбасава // Памяць : Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 490.
2. Болбасово // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / гл. ред. Т. В. Белова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн.1. – С. 79.
3. Болбасово // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн., 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 439.
4. Копцік, Ю. Балбасава: на пераломе гісторыі / Ю. Копцік // Аршанская газета. – 1997. – 23 кастр. – С. 3.
5. Маршалович, Л. В поселке Болбасово / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2005. – 14 чэрв. – С. 2.
6. Маршалович, Л. Второе рождение Болбасово / Л. Маршалович // Белорусская нива. – 2005. – 5 нояб. – С. 3.
7. Нікіціна, В. Зроблена многа. Але і праблем не менш / В. Нікіціна // Аршанская газета. – 1997. – 11 лістап. – С. 2.
8. О передаче городского посёлка Болбасово и деревни Барсуки Оршанского района в административное подчинение оршанских городских Совета депутатов и исполнительного комитета. Указ Президента РБ № 35 от 22 января 2001 г. // Советская Белоруссия. – 2001. – 25 янв. – С. 2.