Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Барань, г., Аршанскі раён

 

Назва Барань
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  горад
Вобласць Віцебская 
Раён Аршанскі 
Сельскі савет Вусценскі
Дата заснавання 30.10.1598
Тапанімічнае паходжанне назвы у аснове назвы тэрмін "бор" - сасновы лес

 

Барань, горад, падпарадкоўваецца Аршанскаму гарадскому Савету. Назва ад суседняй вёскі Барань. Горад заснаваны 30 кастрычніка 1598 года на гасцінцы Барысаў – Орша, каля сяла Барань, князем М. К. Радзівілам. Пазней Барань упамінаецца як мястэчка (слабада), двор ці маёнтак (фальварак). Згодна інвентароў 16 ст. войтам заснаванага паселішча быў жыхар сяла Барань Сямён Кавезь, які атрымаў за службу ад князя 2 гарадскія валокі зямлі.

Паводле інвентара 1652 г. у Барані былі гандлёвая плошча і 6 вуліц: Копыская, Віленская, Карпацкая, Бранцоўская, Клімавіцкая і Смалянская, якія былі невялікімі (ад 4 да 19 двароў, 80 участкаў пад забудову). Мяшчанам належалі 40 валок ворыўнай зямлі.

У 1724 г. фальварак Барань: двор з белай хатай, вазоўняй, лазняй, броварам (вінакурняй), турмой, пякарняй і стайняй (канюшняй), стадоламі і гумнамі; мястэчка Барань – 26 дамоў, рынак, млын, царква, карчма.

3 1772 г. у складзе Расійскай імперыі. Паколькі Радзівіл адмовіўся прысягнуць на вернасць Расіі, яго маёнтак Копысь з 50 населенымі пунктамі, у тым ліку і мястэчка Барань, былі канфіскаваны і перададзены казне.

У пачатку 19 ст. Барань – уласнасць памешчыка Пятра Барзова, у сярэдзіне 1850-х гадоў – Мянжынскіх. У 1872 г. заснаваны крухмальны завод, які перапрацоўваў штодзённа 600 пудоў бульбы. У 1873 г. працаваў драцяна-цвіковы завод, які выпускаў цвікі, дрот, мэблевую пружыну. 3 1882 г. маёнткам Барань валодаў стацкі саветнік М. Папоў.

У пачатку 20 ст. маёнтак Баранскай воласці Аршанскага павета, 12 двароў, 350 жыхароў. Маёнтку належала 470 дзесяцін зямлі, у тым ліку 30 дзесяцін лесу.

У студзені 1905 г. рабочыя драцяна-цвіковага завода правялі стачку (40 рабочых ланцуговага аддзялення), але іх патрабаванні палепшыць умовы працы, павысіць заработную плату не былі задаволены. Удзельнікаў стачкі звольнілі. У перыяд з 12 па 20 кастрычніка 1905 г. у знак салідарнасці з Кастрычніцкай Усерасійскай палітычнай стачкай баставалі ўсе рабочыя завода (каля 200 чалавек).

У 1906 г. у Барані адкрыта заводскае вучылішча, у якім вучыліся 28 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак. У 1910 г. на драцяна-цвіковым заводзе працавалі 169 рабочых. У лістападзе 1917 г. у горадзе ўстаноўлена Савецкая ўлада. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. У 1924-60 гг. цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. У 1935 г. пераўтвораны ў рабочы пасёлак. 3 16.07.1941 г. да 27.06.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У красавіку 1942 г. гітлераўцы расстралялі каля 40 мірных жыхароў Барані. У 1969 г. 10,1 тыс. жыхароў. 3 1972 г. горад.

У 2005 г. у Барані 12,2 тыс. жыхароў. Дзейнічаюць прадпрыемствы машынабудавання, металаапрацоўкі і металургіі, галін лёгкай прамысловасці. 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартыўная і музычная школы, 4 дзіцячых сады, бальніца, паліклініка, Палац культуры, камбінат бытавога абслугоўвання, пошта, тэлеграф і інш. Магіла ахвяр фашызму (каля горада), брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Помнікі: у гонар заснавання Барані, Леніну, Працоўнай Славы. Радзіма беларускага пісьменніка У. І. Корбана.

 

Аршанскі раён. Горад Барань. Фотоздымак з сайта http://www.fotobel.byАршанскі раён. Горад Барань. Фотоздымак  з сайта http://www.fotobel.byАршанскі раён. Горад Барань. Фотоздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асіноўскі, С. Места на Барані / С. Асіноўскі // Архiвы i справаводства. – 2004. – № 6. – С. 105–114.

2. Барань // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя : у 10 т. / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.] ; пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – Т. 10 : Віцебская вобласць. – Кн. 1. – С. 89–93.

3. Барань // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / адк. рэд. Л. К. Калошына. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1981. – С. 21.

4. Барань // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / гл. рэд. У. У. Андрыевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 1 : А–Б. – С. 465.

5. Барань // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / cост.: А. В. Варивончик [и др.]. – Минск, 2004. – С. 225.

6. Барань // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / гл. ред. Т. В. Белова. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн.1. – С. 34.

7. Барань // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн., 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 200–201.

8. Вишневский, В. Земля наших предков / В. Вишневский // Аршанская газета. – 2023. – 15 сак. – С. 16.

9. Жучкевич, В. А. Барань / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 17.

10. Жуковский, В. В. Город Барань : в помощь изучающим оршеведение / В. В. Жуковский. – Орша, 2004. – 40 с.

11. Князева, В. М. Барань / Князева, В. М. // Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 57–58.

12. Малішэўскі, У. А. Барань / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока // Нашы гарады / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. – Мінск : Народная Асвета, 1991. – С. 129.

13. Моисеева, В. Барань. От усадьбы до города / В. Моисеева // Аршанская газета. – 2023. – 25 кастр. – C. 15.

14. Нікуліна, Л. Гісторыя Барані ў датах / Л. Нікуліна // Аршанская газета. – 2023. – 15 лютага. – С. 15.