Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дуброўна, г., Дубровенскі раён

 

Назва Дуброўна
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  горад
Вобласць Віцебская 
Раён Дубровенскі
Дата заснавання 1393
Тапанімічнае паходжанне назвы у аснове назвы тэрмін, які абазначае тып лесу – дубовы лес, дубрава

 

Горад Дуброўна знаходзіцца на рацэ Дняпро пры ўпадзенні ў яго рэк Дубровенка і Свінка. Знаходзіцца за 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка на лініі Орша – Смаленск. Аўтадарогамі злучаны з Оршай і Горкамі. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 года складала 7122 чалавекі.

Паводле археалагічных даследаванняў, паселішча на месцы сучаснага горада было заснавана ў XIIcт. Упершыню ў пісьмовых крыніцах пад 1393 г. згадваецца як «зямля пустая Дубровенская». У пачатку XVст. мястэчка Дуброўна было цэнтрам буйной воласці на паграніччы Віцебскага і Смаленскага ваяводстваў. Яно ахоплівала амаль усю тэрыторыю цяперашняга Дубровенскага раёна і частку Смаленскай вобласці. Менавіта ў гэты час Дуброўна з воласцю вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў смаленскаму ваяводзе Юрыю Глябовічу. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1512–1522 гг. Дуброўна занялі рускія войскі. Паводле мірнага пагаднення 1522 г. яно засталося ў складзе ВКЛ. У 1630 г. тут заснаваны касцёл і кляштар бернардзінцаў. У 1670-я гг. у Дуброўне было 15 вуліц і 2 завулкі, больш за 130 сядзіб. Існавала царква Спаса. Цэнтрам горада была прамавугольная гандлёвая плошча, забудаваная крамамі і каморамі. 3 1690 г. Дуброўнам валодалі Сапегі. З 1715 г. – рускі князь А. Д. Меншыкаў. У 1719 г. К. Сапега адсудзіў горад у сваю ўласнасць. У 1750 г. тут была заснавана суконная мануфактура. У 1774 г. А. Сапега прадаў Дуброўна князю Р. А. Пацёмкіну. Бернардзінскі кляштар закрылі, а сюды перавялі кляштар піяраў.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Дуброўна знаходзілася як павятовы горад у складзе Аршанскай правінцыі Расійскай імперыі. У 1777 г. яно ўвайшло ў Аршанскі павет Магілёўскага намесніцтва. Тут дзейнічалі 3 праваслаўныяцарквы, сінагога, паштовы дом, штогод праходзілі кірмашы. У 1780 г. Дуброўна наведала імператрыца Кацярына II. 3 1783 г. Дуброўнам валодаў князь Ф. К. Любамірскі. У 1784 г. у Дуброўне пабудавана першая ў Расійскай імперыі гадзіннікавая фабрыка. У 1785 г. пры кляштары піяраў быў адкрыты калегіум.

Пад час вайны 1812 г., у ліпені Дуброўна занялі французскія войскі. У пачатку лістапада праз мястэчка праехаў імператар Напалеон пасля бегства з Масквы.

У 1861 г. Дуброўна стала цэнтрам воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні. Паводле перапісу 1897 г., у ім 7974 жыхары. У 1909 г. у Дуброўне 9469 жыхароў; 869 жылых дамоў, з іх 10 мураваных, 5 млыноў. У пачатку XXст. створана ткацкая фабрыка.

У 1-ю сусветную вайну колькасць насельніцтва Дуброўна скарацілася. У 1917 г. засталіся 5294 жыхары.

3 17 ліпеня 1924 г. Дуброўна – цэнтр Дубровенскага раёна. 3 ліпеня 1925 г. яму нададзены статус горада.

У Вялікую Айчынную вайну 16 ліпеня 1941 г. горад акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. За гады акупацыі ў горадзе і раёне яны загубілі больш за 4 тыс. чалавек. 26 чэрвеня 1944 г. Дуброўна вызвалілі войскі 3-га Беларускага фронту.

У 1962–1965 гг. Дуброўна ўваходзіла ў Аршанскі раён. У 1971 г. у горадзе пражывала 6400 чалавек. У 1973 г. і 1985 г. складзены генеральныя планы Дуброўна. У горадзе захавалася планіровачная структура XVII–XVIIIстcт. На месцы старога цэнтра сфарміраваны новы адміністрацыйны і грамадскі цэнтр.

У горадзе працуюць маслазавод, ільнозавод, камбінат прамысловых тавараў, завод жалезабетонных вырабаў. Тут дзейнічаюць ліцэй, 2 сярэднія школы, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву, школа-інтэрнат, Цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці, Дом культуры, Дом рамёстваў, бібліятэка.3 1993 г. у Дуброўне праводзіцца фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», у якім прымаюць удзел мастацкія калектывы Беларусі, Расіі, Украіны.

У горадзе знаходзяцца брацкія магілы супрацоўнікаў міліцыі, савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму.У цэнтры Дуброўна і за 100 м на ўсход ад упадзення ракі Дубровенка ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія з'яўляюцца помнікамі археалогіі. Захаваліся помнікі архітэктуры: кляштар бернардзінцаў XVIIст., Свята-Троіцкая царква 1-й паловы XIXст.

Дуброўна са старажытнасці вядома вырабамі мясцовых майстроў керамікі. Найбольшага развіцця гэта рамяство дасягнула ў 2-й палове XIX–пачатку XXстcт.

Тут нарадзіўся вядомы беларускі разьбяр па дрэве XVIIст. Г. Акулаў (Гараська). 3 1666 г. ён працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля, аздабляў Каломенскі палац і іншыя пабудовы.

У горадзе выдаецца раённая газета «Дняпроўская праўда».

 

Дуброўна. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byДуброўна. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byДуброўна. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byДуброўна. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byДуброўна. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byДуброўна. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дубровно// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол. : Г. П. Пашков[и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3: Герасименко–Картель.– С. 460.

2. Дубровно// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 409–411. 

3. Дуброўна// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 248.

4. Дуброўна // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 71–72.

5. Дуброўна// Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 132–134.

6. Дубровенщина : справ.-информ. материалы / подгот. Дубровенский районный исполнительный комитет ; фото : В. Н. Куделькин, В. Л. Соловьев. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – 24 с. : ил.

7. Жучкевич, В. А. Дубровно / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 112.

7. Жыгамонт, Ю. В поисках утраченного / Ю. Жыгамонт // Советская Белоруссия. – 2008. – 1 февр. – С. 16.

8. Захаров, А. Дубровно на «Дажынках» удивит / А. Захаров // Сельская газета. – 2017. – 12 авг. – С. 22.

9. Канановіч, Е. Дняпра сівога дзівосныя паданні / Е. Канановіч // Народная газета. – 2009. – 11 лістап. – С. 13.

10. Коврова, И. Их именами названы улицы в нашем городе / И. Коврова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2010. – 8 мая. – С. 3, 6.

11. Кулакоў, Ф. Гарадок на Дняпры і памежжы з Расіяй / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 25 чэрв. – С. 1–2.