Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Язна, аг., Міёрскі раён

 

Назва

Язна

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  аграгарадок
Вобласць Віцебская 
Раён Міёрскі
Сельскі Савет Язненскі
Дата заснавання 1571

 

Аграгарадок Язна знаходзіцца на ўсходніх берагах азёраў Вялікае і Малое Язна, якія паміж сабой злучаны невялічкай рэчкай. У 58 км на паўднёва-ўсходнім напрамку ад г. Міёры, 20 км ад чыгуначнай станцыі Палевачы на лініі Маладзечна – Полацк, 156 км ад Віцебска, на аўтадарозе Дзісна – Празарокі. Цэнтр Язненскага сельскага савета.

Дата заснавання – 1475 год. Назва Язна ўтварылася ад стараславянскага слова «яз» – плаціна – збудаванне, што ўтварае запруду. Адсюль паходзіць і назва рыбы «язь», што водзіцца пераважна ў ціхіх затоках, азёрах і запрудах. Азёры падзяляе дамба, якую пабудавалі полацкія баяры Корсакі. У другой палове ХIХ стагоддзя Язна адышло пад іх уладанне.

З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 12 кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета ў Дзісенскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. па 4 ліпеня 1944 г. Язна было акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 20 верасня 1944 г. – у Полацкай, з 8 студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай абласцях, з 3 кастрычніка 1959 г. – у Пліскім, з 25 снежня 1962 г. – у Міёрскім раёнах Віцебскай вобласці.

З 2008 г. – аграгарадок. У 2011 г. – 345 гаспадарак, 757 жыхароў, лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял музычнай школы, бібліятэка, Дом культуры, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, комлексна-прыёмны пункт, жыллёва-камунальная гаспадарка, пажарны пост.

У аграгарадку Язна 15 вуліц з прыгожымі назвамі: Сонечная, Клённая, Азёрная, Лугавая, Лясная, Баравая і інш. На тэрыторыі размешчана сельскагаспадарчае прадпрыемства КУП «Язна». Ёсць моцнае УП «Язненская ПМС».

Помнік архітэктуры: Спаса-Праабражэнская царква (1900). Да пачатку ХХ стагоддзя – драўляная. У 1900 г. – мураваная. На вуліцы Клённай калісьці быў корсакаўскі маёнтак – Двор Язна. Тут жа стаяў і язненскі драўляны касцёл Маці Божай Вастрабрамскай. Ён праіснаваў да канца 1970-х гг., а потым быў разабраны. Цяпер на тым месцы пастаўлены крыж.

Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

У 0,5 км на поўдзень ад вёскі археалагічны помнік – старажытнае гарадзішча днепра-дзвінскай культуры III–IV стагоддзяў нашай эры. Былі праведзены раскопкі і выяўлены рэшткі жытлаў, розныя старажытныя прылады і ўпрыгожанні таго часу. Жыхароў, якія мелі свой хутар каля гэтага месца і насілі прозвішча Шчарбіцкія, называлі «князямі». Засталася толькі адна «князёўна», жыве ў Полацку. Яна маці выдатнага мастака Міхася Ляўковіча.

 

Міёрскі раён. Вёска Язна. Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byЯзна. Міёрскі раён. Адна з вуліц. Фатаграфія з сайта http://www.wise-travel.ruМіёрскі раён. Вёска Язна. Краявіды.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бунто, Т. У Язна сустракаюць прыязна / Т. Бунто // Алеся. – 2010. – № 3. – С. 24–26.

2. Пашкевіч, Т. У аграгарадку Язна – людзі адказныя / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 12 мая. – С. 20.

3. Регион-тур. Приглашает Язно / подгот. Л. Ивченко // Віцебскі рабочы. –2011. –12 апр. –С. 4–5.

4. СялоЯзна // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. : Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 605.

5. Фурс, А.Беларуская адукацыя ў Язне / А. Фурс // Краязнаўчая газета. –2015. –№ 31 (жн.). –С. 6 ; № 32 (жн.). –С. 6.

6. Фурс, А.В. Іх нельга забыць / А. В. Фурс // Вольнае Глыбокае. – 2010. – 28 студз. – С. 4–5.

7. Язненские путешествия // Очарование Миорского края= СharmofMyoryregion / подбор материала В. А. Ермалёнок,П. И. Боголей, Миорский районный исполнительный комитет ; лит. обраб. О. В. Молодечкин ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 22–23. – (Краеведы Витебщины о любимом крае. Вып. 2).

8. Язненскийсельский совет // Миорский край: родина моего счастья : фотоальбом / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2014. – С. 58–59.

9. Язно // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭнімя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 628.

10. Язно// Туристический путеводитель по Миорщине : справочное издание / отв. ред. О. В. Молодечкин. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2014. – С. 18.