Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бягомль, г. п. Докшыцкі раён

 

Назва Бягомль
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  гарадскі пасёлак
Вобласць Віцебская 
Раён Докшыцкі
Сельскі Савет Бягомльскі
Першае ўзгадванне 1582
Тапанімічнае паходжанне назвы верагодна першапачатковае паселішча ўзнікла як "прытулак збеглых", "сховішча"

 

Гарадскі пасёлак Бягомль – цэнтр Бягомльскага пясялковага Савета. Знаходзіцца за 30 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Докшыц. Звязаны аўтадарогамі з Мінскам, Віцебскам, Докшыцамі, Барысавам. На 1 студзеня 2016 года тут пражывала 2600 жыхароў.

Звесткі аб першым упамінанні сяла Бягомль у Мінскім павеце Вялікага княства Літоўскага можна прачытаць у Актах, якія выдаваліся ў XIX стагоддзі Віленскай археаграфічнай камісіяй для разбору старажытных дакументаў. Таму 1582 год і лічыцца афіцыяльна годам нараджэння сучаснага Бягомля, хаця паселішча, відаць, існавала і раней.

У складзе ВКЛ Бягомль належаў літоўскаму пану Міхаілу Кейзгаловічу. Даходы з гэтага маёнтка Кейзгаловіч запісаў на заснаваную каталіцкую капліцу. Пазней Бягомль разам з Ваўчой уваходзіў у адзінае ўладанне канонікаў віленскага кафедральнага касцёла.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Бягомль знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі. 3 1802 года значыцца як сяло ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. 3 1861 года – як мястэчка, цэнтр воласці Барысаўскага павета. У пачатку XIX ст. належыў графу Манузі, потым Бягомль разам з іншымі сёламі ўваходзіў у маёнтак Бераснёўка памешчыка Ігната Гаўрылавіча Булгака.

Бальшавіцкая рэвалюцыя прыйшла ў Бягомль ужо ў снежні 1917 года. У лютым 1918 года населены пункт быў акупіраваны кайзераўскімі войскамі. Акупацыя працягвалася да снежня 1918 года. Немцаў змянілі палякі, якія гаспадарылі ў Бягомлі да вясны 1920 года.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора савецка-польская мяжа падзяліла тэрыторыю сучаснага Докшыцкага раёна. Бягомль стаў цэнтрам раёна, які быў створаны 17 ліпеня 1924 года.

У 1938 годзе Бягомль атрымаў статус гарадскога пасёлка. Перад вайной у ім працавалі МТС,лесапільны завод, мелася сярэдняя школа, дзіцячыя яслі, раймаг, сталовая-чайная, гасцініца, бальніца, аптэка, Дом сацкультуры, выдавалася раённая газета, існавала тэлефонная сувязь, працаваў радыёвузел.

Вялікая Айчынная вайна для Бягомля пачалася 1 ліпеня 1941 года, калі ў пасёлак уварваліся нямецкія танкі. Амаль з першых дзён акупацыі пачалася арганізацыя падпольнага і партызанскага руху. Першымі ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў уключыліся былыя ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне, партыйныя, савецкія работнікі, камсамольскія актывісты. Ужо зімой 1941 г на тэрыторыі Бягомльскага раёна пачаў дзейнічаць атрад «Рамана». Восенню 1942 года на яго аснове была створана буйная партызанская брыгада «Жалязняк». Фашыстам нядоўга прыйшлося панаваць у гарпасёлку. Ужо ў снежні 1942 г. жалязнякоўцы вызвалілі Бягомль ад акупантаў. Да пачатку 1943 года ўвесь раён быў ачышчаны ад іх. У Бягомлі ў сакавіку 1943 года быў створаны партызанскі аэрадром, на які з савецкага тылу дастаўлялі зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызан зоны і суседніх раёнаў. Сёння на месцы партызанскага аэрадрома пастаўлены абеліск. 1 ліпеня 1944 года Бягомль быў канчаткова вызвалены часцямі Чырвонай Арміі і партызанамі.

3 першых дзён вызвалення ў гарпасёлку была адноўлена дзейнасць партыйных і савецкіх органаў, пад кіраўніцтвам якіх пачалося аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Праз кароткі час пачалі працаваць прамкамбінат, лясгас, хімлясгас, малочны эавод. Пачала зноў выдавацца раённая газета «Савецкі патрыёт». Запрацавала школа, пачалося будаўніцтва жылля.

Бягомльскі раён у гэты перыяд, як і да вайны, уваходзіў у склад Мінскай вобласці. У 1960 годзе ён быў расфарміраваны і яго тэрыторыя адышла па частках да Докшыцкага, Лепельскага, Барысаўскага раёнаў. Сам гарпасёлак стаў населеным пунктам Докшыцкага раёна. Так скончылася яго 36-гадовая гісторыя як цэнтра раёна.

Зараз Бягомль – адзін з самых буйных населеных пунктаў раёна. У гарадскім пасёлку працуюць лясгас, камбінат будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемства «Ветразь», вытворчы ўчастак «Плешчаніцылес». Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляюць паліклініка, бальніца, аптэка. Тут працуе сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячы сад, музычная школа, Дом культуры, бібліятэка, музей народнай славы, аддзяленне сувязі, крамы і кафэ. Дзейнічаюць касцёл і царква.

 

Гарадскі пасёлак Бягомль. Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Бягомль. Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Бягомль. Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Бягомль. Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Бягомль. Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byГарадскі пасёлак Бягомль. Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Батвіннік, М. В. Бягомль / М. В. Батвіннік, В. Л. Насевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 3 : Беларусы–Варанец. – С. 391.

2. Бегомль // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 37–38.

3. Бегомль// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол. : Г. П. Пашков [и др.].– Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2: А–Герань. – С. 223–224.

4. Бягомль // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 55–59.

5. Бягомль // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 62.

6. Бягомль // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 715.

7. Гедройц, В. Бегомль. Ворота Витебщины / В. Гедройц // Белорусская нива. – 2011. – 23 сент. – С. 7 ; 24 сент. – С. 15 ; 28 сент. – С. 7.

8. Жучкевич, В. А. Бегомль / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 20

8. Навіцкая, Н. З днём нараджэння, Бягомль! Мы лёсам з'яднаныя з табой / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 19 жн. – С. 2.

9. Регион-тур. Бегомль / подгот. Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2008. – 15 сак. – С. 8.

10. Сауліч, У.Непакорны Бягомль / У. Сауліч // Сельская газета. – 2014. – 3 июля. – С. 14.

11. Субат, У. Бягомль: мястэчка на скрыжаванні старання і адвагі / У. Субат // Сельская газета. – 2017. – 11 марта. – С. 24–25.