Германавічы, аг., Шаркаўшчынскі раён
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 14.09.2020 15:10
Назва | Германавічы |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | аграгарадок |
Вобласць | Віцебская |
Раён | Шаркаўшчынскі |
Першае ўзгадванне | 1563 |
Тапанімічнае паходжанне назвы | назва ўтворана ад асабістых імёнаў і прозвішчаў Герман, Германовіч |
Германавічы, аграгарадок, цэнтр сельсавета, на р. Дзісна. Да 2006 года вёска. За 18 км на паўночны ўсход ад Шаркаўшчыны. Упершыню ўпамінаецца ў 1563 годзе пад назвай Ерманавічы як сяло ВКЛ на мяжы з Полацкім ваяводствам. Верагодна, адносілася да маёнтка Сапегаў з цэнтрам у Іказні. 3 1565 г. у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. У 1739 г. Юзаф Станіслаў Сапега за 12 тыс. талераў прадаў мястэчка Германавічы з фальваркам Шабалаўшчына інфлянцкаму пану Япу фон Экель Гілзену. 3 гэтага часу Германавічы – цэнтр асобнага маёнтка, які ахопліваў вёскі Атокі, Белы Двор, Марыампаль, Перамены, Пузаны, Рэчкі, Юзафова. 3 1782 г., калі Юзаф Плзен (мсціслаўскі ваявода) прадаў Германавічы за 2 млн. злотых Ігнацію Шырыну, да 1939 г. мястэчка было ўласнасцю роду Шырынаў. Ігнацій Шырын заснаваў тут касцёл, запісаўшы яму 15 валок зямлі, яго сын Юстын заснаваў капліцу. Насельніцтва в. Германавічы і навакольных вёсак стварала каталіцкі масіў ва ўніяцкім, пазней праваслаўным асяроддзі. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце. Пасля скасавання прыгоннага права ў 1861 г. – цэнтр воласці Дзісенскага павета; за панскім маёнткам засталося больш як 10 тыс. дзесяцін зямлі. У канцы XIX ст. 300 жыхароў, вінакурны завод, млын, крама, карчма. 3 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У 1927 г. казна купіла за 35 тыс. злотых шырынаўскі палац для школы. 3 1939 г. у БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941–1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1970 г. было 649 жыхароў, 209 двароў. У 1990 – каля 300, а у 2006 годзе тут налічвалася 645 жыхароў.
Па стане на 1 студзеня 2017 года насельніцтва Германавіцкага сельсавета складае 2248 чалавек, з іх працаздольнага ўзросту – 1275, маладзей працаздольнага – 229, старэйшых за працаздольны – 744.
На тэрыторыі сельсавета функцыянуюць 52 прадпрыемства, установы і арганізацыі. Працаздольнае насельніцтва занята ў ААТ «Княжы», «Ельня-Агра», «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс»; у Германавіцкім лясніцтве; на аб'ектах сацкультбыту, размешчаных на тэрыторыі сельсавета.
Тут ёсць сярэдняя школа, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, бальніца, аддзяленне сувязі, 7 магазінаў. Працуюць Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча, школьны гісторыка-краязнаўчы музей.
ЛІТАРАТУРА
1. Агрогородок Германовичи // Приглашаем в путешествие по Шарковщине : [путеводитель]. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2012. – С. 6–7.
2. Барыла, А. Наш аграгарадок [Германавічы Шаркаўшчынскага раёна] сёння – гэта... / А. Барыла // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 14 верас. – С. 1
3. Германавічы // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. : Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 479–480.
4. Жучкевич, В. А. Германовичи / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 69.
4. Информация о сельском Совете [Электронный ресурс] // Шарковщинский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by/ru/germanovich_ss. – Дата доступа: 16.08.2017.
5. Кажан, К. Мястэчка Германавічы: гады, лічбы, імёны / К. Кажан // Культура. – 2003. – 8–14 сак. – С. 14.
6. Корсак, Э. Германавічы ў сугучнасці натхнення і прыгажосці / Э. Корсак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2008. – 5 лістап. – С. 2.
7. Пастернак, Т. Германовичи / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2006. – 22 жн. – С. 4–5.
8. Рымдзёнак, К. В. Гісторыя мястэчка Германавічы [Шаркаўшчынскага раёна] ў XVI – першай палове XX стагоддзя / К. В. Рымдзёнак // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет ; редкол.: Д. Н. Лазовский [и др.]. – Новополоцк, 2009. – Вып. 34 : Гуманитарные науки. – С. 83–85.