Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Абольцы, в., Талачынскі раён

 

Назва Абольцы
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  вёска
Вобласць Віцебская 
Раён Талачынскі
Сельскі савет Аболецкі
Першае ўзгадванне 1385
Тапанімічнае паходжанне назвы назва, вытворная ад літоўскай асновы obelis - "яблыня", " яблыневая"

 

Вёска Абольцы знаходзіцца за 36 км на поўнач ад г. Талачын, на рацэ Абалянка, у 9 км ад чыгуначнай станцыі Лемніца на лініі Мінск – Орша. Цэнтр Аболецкага сельсавета. Колькасць насельніцтва 327 чалавек (2010).

У дакументальных крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1385 г. як маёмасць вялікага князя ВКЛ Ягайлы, які заснаваў у Абольцах каталіцкі касцёл (у ліку першых на Беларусі).

У 1386 г. Ягайла падараваў Абольцы сваёй жонцы Ядвізе. Пад назвай «Оболчі» згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (XIV ст.). Як горад названы і пры ўзвядзенні на літоўскі трон Свідрыгайлы (1430). Тагачасны замак знаходзіўся ў Старых Абольцах, за 1 км ад цэнтра сучаснай вёскі. У XV – пачатку XVI стст. цэнтр Аболецкага павета Віцебскага ваяводства.Упершай палове XVI ст. Абольцы лічыліся прыватным уладаннем Боны Сфорцы – польскай каралевы і жонкі вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога. У 1543 г. Бона абмяняла Абольцы разам з суседнімі Смалянамі на замак Ковель, што належаў князю В. М. Сангушку. З гэтага часу Абольцы надоўга ўвайшлі ў Смалянскі маёнтак Сангушкаў. Нейкі час Абольцы належалі князю Андрэю Курбскаму, які ўцёк з Масковіі ад Івана Грознага. Зямлю свайму саюзніку падараваў Жыгімонт II Аўгуст (2-я палова XVI ст.).

Пасля рэформы ВКЛ 1565–1966 гг. Абольцы ўключаны ў Аршанскі павет.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Абольцы далучаюцца да Расіі, затым становяцца ўласнасцю памешчыкаў Заржэцкіх. Адна з вуліц вёскі і сёння сярод яе жыхароў называецца Рускай. На 1885 г. у Абольцах 60 дамоў, 265 жыхароў.

Развіваліся Абольцы і да 1917 года, і пасля рэвалюцыі, але паступова сталі страчваць сваё ранейшае значэнне, пачалі набываць статус звычайнай вёскі. З 1924 г. цэнтр сельсавета Коханаўскага, а з 1931 Талачынскага раёнаў. Да 26 ліпеня 1930 г. у Аршанскай акрузе. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. па чэрвень 1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Зараз Абольцы – адна з тых перспектыўных вёсак, дзе прыемна здзіўляючымі тэмпамі развіваецца жывёлагадоўля, будуецца жыллё.

У вёсцы функцыянуе аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, Дом быту, бальніца, магазіны.

 

Талачынскі раён. Вёска Абольцы. Фотаздымак з сайта http://www.natal.byТалачынскі раён. Вёска Абольцы. Фотаздымак з сайта http://www.natal.byТалачынскі раён. Вёска Абольцы. Помнік на старадаўніх могілках у былога касцёла. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byТалачынскі раён. Вёска Абольцы. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.orgТалачынскі раён. Вёска Абольцы. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.orgТалачынскі раён. Вёска Абольцы. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абольцы / Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 17.

2. Насевіч, В. Л. Абольцы / В. Л. Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч. [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 1 : А–Беліца. – С. 15–16.

3. Бірукоў,  В. Абольцы / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2005. – 20 ліп.– С. 2.

4. Жучкевич, В. А. Обольцы / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 284.

5. Кавалеўскі, С. Аболецкая гара / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2001. –24 лістап. –С. 5.

6. Кавалеўскі, С. Абольцы / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 1997. – 4 снеж. – С. 6.

7. Обольцы // Синеокая Толочинщина: история. Экономика. Культура. Памятные места / А. А. Шнейдер. – Минск : Бизнесофсет, 2009. – С. 58–59.

8. Шнэйдар, А. Абольцы ведаў свет / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. – 2006. – 11 лістап. – С. 2.