Раслінны і жывёльны свет. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 06.05.2013 07:26
- Адноўлена 04.05.2017 11:42
Расліннасць раёна належыць да Аршанска-Магілёўскай геабатанічнай акругі. Лугі размяшчаюцца невялікімі ўчасткамі і займаюць плошчу 24 тыс. га. Сухадолы займаюць 51 %, нізінныя – 37,5 %, заліўныя – 11,5 %.
Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 23 % тэрыторыі раёна; пераважаюць невялікія масівы па 200–300 га, найбольшыя – Арловае Гняздо, Чукуева. Склад лясоў (у %): хваёвыя 52,1, яловыя 14,6, дубовыя 0,4, ясянёвыя 0,6, асінавыя 6,3, шэраальховыя 5,7, чорнаальховыя 4,8, кляновыя 0,1, бярозавыя 15,4 %.
Жывёльны свет Аршаншчыны налічвае каля 400 відаў пазваночных і некалькі дзясяткаў тысяч беспазваночных жывёл. Сустракаюцца прадстаўнікі ўсіх класаў, што зафіксаваны ў Беларусі.
3 паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, ліс, чорны тхор, вавёрка, лясная куніца, воўк, рысь, выдра, андатра, крот.
3 ахоўных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, трапляецца буры мядзведзь, барсук, звычайны зімародак, з раслін – баранец звычайны, павойнік прамы, каменяломнік зярністы, зубніца клубняносная, гладыш шыракалісты, купальнік чорны, шпажнік чарапіцавы.
У Аршанскім раёне дзейнічае ДЛГУ «Аршанскі лясгас», які быў арганізаваны ў 1936 годзе на базе лясоў Аршанскага леспрамгаса ў складзе Высокскага, Шчарбінскага, Аршанскага, Дняпроўскага, Дубровенскага і Копыскага лясніцтваў, агульнай плошчай 46675 га.
Першае лесаўпарадкаванне было праведзена ў 1936 годзе, затым ў 1950, 1961, 1973, 1983, 1993 годзе, 2006 гадах.
Тэрыторыя лясгаса размяшчаецца ў басейнах рэк Днепр і Заходняя Дзвіна. (Басейны Чорнага і Балтыйскага мораў).
На тэрыторыі лясгаса маюцца 14 азёр, самыя вялікія з якіх: Вялікае Арэхаўскае, Дзевінскае, Казёнае.
Тэрыторыя Аршанскага лясгаса ставіцца да зоны змешаных лясоў.
Лясгас знаходзіцца на Аршанскім ўзвышшы і ў заходняй частцы Смаленскага ўзвышша.
Акрамя узвышшаў і пагоркаў маюцца балоты. Найбольшае – Асінаўскае, размешчанае ў Дубровенскім і часткова ў Аршанскім раёнах.
ЛІТАРАТУРА
1. Войтеховская, С. Они за лес в ответе / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2009. – 19 верас. – С. 1.
2. Демкович, Т. Хранители леса / Т. Демкович // Аршанская газета. – 2005. – 17 верас. – С. 2.
3. Жуковский, В. В. Почвы, растительный и животный мир / В. В. Жуковский // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2008. – С. 30–36.
4. Калинин, М. Ю. Ресурсы растительного мира, их состояние и использование / М. Ю. Калинин // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : Белсэнс, 2008. – С. 98–100.
5. Калинин, М. Ю. Ресурсы животного мира, их состояние и использование / М. Ю. Калинин // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : Белсэнс, 2008. – С. 100–103.
6. Скурихин, Н. От лошади до компьютерной системы управления / Н. Скурихин // Аршанская газета. – 2006. – 1 крас. – С. 2.