Рамёствы. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 15.11.2018 11:39
- Адноўлена 04.12.2018 08:40
У кожнага народа свая гісторыя. Народная мудрасць, жыццёвыя назіранні перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Рамёствы Аршаншчыны – багацейшы духоўны свет, яркая фантазія, гумар нашых прадзедаў, што знайшло адлюстраванне ў творах майстроў.
За шматгадовую гісторыю аршанцы стварылі багатую і самабытную культуру, увасобленую ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, традыцыях, звычаях і абрадах.
У канцы XIX стагоддзя самымі распаўсюджанымі відамі рамёстваў на Аршаншчыне былі ганчарства, пляценне, ткацтва і апрацоўка лёну. Славілася таксама Аршаншчына і сваімі рушнікамі. Яны з'яўляюцца абавязковым элементам народных абрадаў, з імі звязана мноства прыметаў. Рушнікі маюць белае поле, на якім на канцах размешчаны тканы ці вышыты геаметрычны ўзор чырвонага колеру, зрэдку з даданнем чорнага. Асноўнымі фігурамі вышыўкі былі ромбы, крыжы, зоркі, трохкутнікі, прамыя і ломаныя лініі. Сустракаюцца рушнікі, аздобленыя ажурнай вышыўкай.
У XIX стагоддзі свайго найвышэйшага росквіту дасягнула ганчарства. Ганчарнымі цэнтрамі былі Копысь, Бабінічы, Дуброўна. На ўсю Беларусь славіліся кафлі і посуд.
Цудоўным народным відам мастацтва з'яўляюцца вырабы з саломы, лазы, бяросты. Амаль у кожнай сялянскай хаце раней можна было ўбачыць канструкцыю з саломкі, якую падвешвалі над сталом.
Вырабы Аршанскіх майстроў здзіўляюць разнастайнасцю дэкору, каларыту, кампазіцыйнага ладу і тэхнікай выканання.
Каардынуе і аб'ядноўвае работу народных умельцаў Аршанскі гарадскі Дом рамёстваў.
У 2011 годзе ў г. п. Копысь адкрыўся абноўлены пашыраны будынак Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў.
ЛІТАРАТУРА
1. Аршанскія майстры : [каталог] / уклад.: У. М. Сакалаў [і інш.] ; фота В. А. Цітова. – Магілёў : Магілёўская абласная друкарня, 2002. – 17 с.
2. Горшкова, О. А. Лето. Красота. Цветы... / О. А. Горшкова // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 25 июня. – С. 31.
3. Готовская, Л. Когда приходит вдохновение / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2005. – 12 лістап. – С. 3.
4. Жуковский, В. В. Ремесла / В. В. Жуковский // Оршеведение : производственно-практическое издание / В. В. Жуковский. – Орша : Оршанская типография, 2009. – С. 113–114.
5. Исаенко, В. Радуга чудес / В. Исаенко // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 22 янв. – С. 31.
6. Лаўрушкіна, С. Цудоўны дух даўніны / С. Лаўрушкіна // Аршанская газета. – 2008. – 19 студз. – С. 5.
7. Маршаловіч, Л. Цуд з гліны, ці Жыццё ў вобразах / Л. Маршаловіч // Віцебскі рабочы. – 2010. – 20 июля. – С. 8.
8. Мірановіч, Н. Беларуская разьба / Н. Мірановіч // Аршанская газета. – 2006. – 31 кастр. – С. 3.
9. Миранович, Н. А. Мастерство. Фантазия. Щедрость / Н. А. Миранович // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 2 апр. – С. 31.
10. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / калектыў аўтараў: Л. У. Вакар [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – 439 с.
11. Народныя сувеніры Віцебшчыны [Выяўленчы матэрыял] : з выставы «Цвяток радзімы васілька...» / аўтар праекта і куратар выставы Л. У. Вакар. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2011. – 304 с.
12. Сахута, Я. М. Беларускае народнае ганчарства / Я. М. Сахута. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – 220, [2] с.
13. Слепцов, С. Фольклорная Витебщина / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 13 июня. – С. 30.
14. Турок, А. Жить на радость людям / А. Турок // Аршанская газета. – 2009. – 6 кастр. – С. 3.