Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэкі. Віцебскі раён

 

Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма бярэ сваю гісторыю з сямідзесятых гадоў, калі, згодна рашэнню выканаўчага камітэта ад 11.05.1978 г. № 184 Віцебскага райсавета народных дэпутатаў «Аб цэнтралізацыі сеткі дзяржаўных бібліятэк Віцебскага раёна», дзяржаўныя бібліятэкі раёна былі аб'яднаны ў адзіную сістэму. У цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму ўвашлі: цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая раённая бібліятэка, Суражская і Янавіцкая гарпасялковыя, Суражская дзіцячая і 60 сельскіх бібліятэк-філіялаў. Узначаліла сістэму Піліпенка Святлана Мікалаеўна.

Была праведзена вялікая работа па стварэнню адзінага зводнага каталога, які ўключаў звесткі аб фондах усіх бібліятэк-філіялаў, уваходзячых у цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.

У 1994 годзе Віцебская РЦБС была ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры за стварэнне эстэтычнага асяроддзя ў бібліятэках і значную работу па адраджэнні нацыянальных абрадаў, мовы і культуры, а ў 1996 г. – Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама за высокія паказчыкі ў рабоце і творчы ўклад у бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва раёна.

У 2000-я гады ў бібліятэках Віцебскай РЦБС працавалі 31 клуб і аматарскія аб'яднанні рознай тэматычнай накіраванасці, 4 літаратурныя гасцёўні. Дзве бібліятэкі сістэмы былі цэнтрамі экалагічнага выхавання: на базе Бабініцкай сельскай бібліятэкі-філіяла працаваў клуб «Расінка» для малодшых школьнікаў, на базе Мазалаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла дзейнічаў клуб «Крынічка», які аб'ядноўваў школьнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту. Пры цэнтральнай раённай бібліятэцы працаваў краязнаўчы клуб «Спадчына», на пасяджэнні якога запрашаліся цікавыя і знакамітыя асобы.

У 2006 годзе на пасаду дырэктара Віцебскай РЦБС была прызначана Нісневіч Галіна Дзмітрыеўна, спецыяліст з вышэйшай адукацыяй і са шматгадовым вопытам практычнай работы.

Па выніках работы бібліятэчнай сістэмы ў 2015 годзе Г. Д. Нісневіч прысуджана прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшы бібліятэчны работнік».

Бібліятэкі сістэмы актыўна ўдзельнічаюць у абласных і рэспубліканскіх конкурсах. У 2008 годзе Капцянская сельская бібліятэка (аграгарадок Копці) становіцца пераможцай абласнога конкурса «Інавацыі ў рабоце сельскай бібліятэкі» за прадстаўленне электроннай прэзентацыі «Нармандыя – Нёман», а Сасноўская сельская бібліятэка вызначана лепшай у абласным туры рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» у намінацыі «За пошуковую і даследчую працу» за напісанне «Летапісу сяла».У 2010 годзе Бабініцкая сельская бібліятэка (аграгарадок Бабінічы) стала пераможцай у абласным конкурсе «Інавацыі ў рабоце сельскай бібліятэкі» за складанне эколага-краязнаўчага маршруту. У 2012 годзе Даўжанская сельская бібліятэка вызначана пераможцай абласнога і рэспубліканскага тураў у конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» у намінацыі «Інавацыі ў галіне бібліятэчнай справы» за стварэнне электроннага краязнаўча-турыстычнага маршруту «Сцежкамі роднага краю». У 2015 годзе на конкурс быў прадстаўлены вопыт работы Вымнянскай сельскай бібліятэкі – агучаны краязнаўчы нарыс «Праз час далёкі летапісны». Па выніках конкурсу бібліятэка ўзнагароджана заахвочвальнай прэміяй. У 2016 годзе Курынская сельская бібліятэка стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу». Быў прадстаўлены імідж-праект «Фактары поспеху маёй бібліятэкі» з выкарыстаннем электронных рэсурсаў і папяровых носьбітаў. У 2017 годзе Сасноўская сельская бібліятэка стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу (2 месца) у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу». У 2018 годзе цэнтральная раённая бібліятэка стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу (2 месца) у намінацыі «За інавацыі ў галіне бібліятэчнай справы». Быў прадстаўлены мультымедыйны праект-падарожжа па родным краі «Турыстычнымі маршрутамі Прыдзвіння».

Работнікам бібліятэк сістэмы раёна неаднаразова прысуджаліся прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва: у 2006 г. – Акцябрскай сельскай бібліятэцы, у 2009 г. – Кіраўскай, а ў 2010 г. – Курынскай сельскай бібліятэцы.

У 2010 г. бібліятэчная сістэма раёна за значныя дасягненні ў бібліятэчным абслугоўванні насельніцтва і актыўнае ўкараненне інавацыйных форм работы ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Згодна Рашэння Віцебскага раённага выканаўчага камітэта ад 10.06.2013 г. № 747 створана дзяржаўная ўстанова культуры «Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

Сёння ў склад Віцебскай РЦБС уваходзіць 26 публічных бібліятэк: цэнтральная раённая бібліятэка, 2 гарпасялковыя бібліятэкі (Суражская і Янавіцкая), 23 сельскіх бібліятэк (з іх – 4 бібліятэкі-клубы).

Для абслугоўвання населеных пунктаў, у якіх адсутнічаюць бібліятэкі, выкарыстоўваецца перасовачная бібліятэка – бібліёбус. Выезды здзяйсняюцца па 12 напрамках.

Камп'ютарызаваны ўсе сельскія бібліятэкі. 20 бібліятэк падключаны да сеткі Інтэрнэт і маюць электронную пошту.

У аўтаматызаваным рэжыме працуе цэнтральная раённая бібліятэка, створана краязнаўчая электронная база дадзеных «Прыдзвінскі край. Віцебскі раён». Створаны сайт бібліятэчнай сістэмы, які рэгулярна абнаўляецца.

Склад Віцебскай РЦБС:

arrow Цэнтральная раённая бібліятэка;

arrow Суражская гарпасялковая бібліятэка;

arrow Янавіцкая гарпасялковая бібліятэка;

arrow Акцябрская сельская бібліятэка;

arrow Альгоўская сельская бібліятэка;

arrow Астроўская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Бабініцкая сельская бібліятэка;

arrow Войтаўская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Варонаўская сельская бібліятэка;

arrow Вымнянская сельская бібліятэка;

arrow Даўжанская сельская бібліятэка;

arrow Замастоцкая сельская бібліятэка;

arrow Запольская сельская бібліятэка;

arrow Заронаўская сельская бібліятэка;

arrow Капцянская сельская бібліятэка;

arrow Кіраўская сельская бібліятэка;

arrow Курынская сельская бібліятэка;

arrow Мазалаўская сельская бібліятэка;

arrow Ноўкінская сельская бібліятэка;

arrow Пестуніцкая сельская бібліятэка-клуб;

arrow Скрыдлёўская сельская бібліятэка-клуб;

arrow Сасноўская сельская бібліятэка;

arrow Старасельская сельская бібліятэка;

arrow Тулаўская сельская бібліятэка;

arrow Шапечынская сельская бібліятэка;

arrow Шапуроўская сельская бібліятэка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, Т. «SVOя идея» библиотекарей / Т. Александрова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 5 лістап. – С. 5.

2. Александрова, Т. В книжной обители / Т. Александрова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 15 сент. – С. 1–2.

3. Андреева, В. Сельская библиотека в Белыновичах / В. Андреева // Народнае слова. – 2012. – 7 чэрв. – С. 1.

4. Вебер, О. Тропинками прошлого / О. Вебер // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 29 ліп. – С. 2.

5. Ворохобко, А. В царстве книг / А. Ворохобко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2006. – 13 чэрв. – С. 2.

6. Высоцкая, В. З гонарам за краіну / В. Высоцкая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 11 крас. – С. 4.

7. Высоцкая, В. Лоцман кніжнага мора / В. Высоцкая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 4 лют. – С. 2.

8. Высоцкая, В. Мабільная чытальня / В. Высоцкая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 6 студз. – С. 2.

9. Высоцкая, О. Книжное турне / О. Высоцкая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 20 снеж. – С. 4.

10. Ларына, Т. Браму скарбаў сваіх адчыняем / Т. Ларына // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 27 чэрв. – С. 4.

11. Марецкая, Р. Уютный очаг в Заполье / Р. Марецкая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 15 снеж. – С. 2.

12. Романова, Н. «Библиобус» для села / Н. Романова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 4 кастр. – С. 3.

13. Русланава, Н. Вёска мая, я – часцінка твая / Н. Русланава // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 19 крас. – С. 2.

14. Русланова, Н. Юбилей библиотеки / Н. Русланава // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 18 лістап. – С. 2.