Музеі. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 09:34
- Адноўлена 16.10.2018 10:40
Уся багатая падзеямі і імёнамі гісторыя Дубровенскага раёна не мае на сённяшні дзень поўнага адлюстравання. Пакуль што ў Дубровенскім раёне няма раённага гісторыка-краязнаўчага музея, але з 1993 года дзейнічае працоўная група па яго стварэнні. Яе работнікі займаюцца маніторынгам помнікаў гісторыі, архітэктуры, археалогіі, прыроды, якіх у рэгіёне больш за 70, зборам і апрацоўкай гісторыка-культурных каштоўнасцей, распрацоўкай экскурсійных маршрутаў, арганізацыяй выстаў, правядзеннем музейных заняткаў, краязнаўчай працай.
Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, рабочая група па стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея Дубровенскага раёна вядзе вялікую навукова-асветную і адукацыйна-выхаваўчую працу. Стратэгія развіцця музейнай справы ў рэгіёне распрацавана даўно, але не хапае толькі аднаго – будынка пад сам музей. Аднак, нягледзячы на гэты велізарны мінус, тэматычныя калекцыі працягваюць папаўняцца новымі экземплярамі, распрацоўваюцца экскурсійныя маршруты, арганізуюцца выставы, а музейныя заняткі выклікаюць жывую цікавасць у падрастаючага пакалення дубровенцаў.
Матэрыялаў сабрана вялікая колькасць. Гэта прыблізна 14, 5 тысяч прадметаў музейнага значэння, якія збіраюцца ўжо больш за 20 гадоў. Аднак фонды пастаянна папаўняюцца.
Работнікамі працоўнай группы распрацавана 10 экскурсійных маршрутаў. Сярод самых папулярных – экскурсія «7 цудаў Дубровеншчыны» з наведваннем помнікаў археалогіі і прыроды ў в. Вежкі, Быстрыеўка, кляштару бэрнардынаў, царквы Святой Жываначальнай Тройцы і месца правядзення Міжнароднага фестывалю «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне». Па-ранейшаму актуальная экскурсія «Героі Вялікай Айчыннай вайны» па маршруце Дуброўна – Чырвоная Слабада – Ляды – Дуброўна. Школьнікі любяць наведваць крыніцу ў Кірэева, бібліятэку–музей лёну ў аг. Баброва. Таксама папулярныя сярод моладзі экскурсіі па месцах археалагічных раскопак і баявой славы.
Таксама ў раёне працуюць:
– музей ААТ «Дубровенскі льнозавод»;
– музей працоўнай і баявой славы;
ЛІТАРАТУРА
1. Голесник, С. Раритеты до востребования / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2010. – 6 февр. – С. 17.
2. Дударева, Л. А. Культура – категория созидательная / Л. А. Дударева ; беседовала О. Лебедева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2015. – 10 кастр. – С. 3.
3. Корнеенко, О. Маршрутами краеведения / О. Корнеенко // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2016. – 28 верас. – С. 4.
4. Пучкова, К. Экспанаты для музея / К. Пучкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 9 лістап. – С.
5. Шпакоўская, Г. Экскурсія па будучым музеі / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2012. – 31 ліп. – С. 7.