Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэлігія. Дубровенскі раён

Этнаканфесіянальнае становішча ў раёне стабільнае, характарызуецца міжрэлігійным мірам і ўзаемапамяркоўнасцю да вернікаў розных канфесій.

На тэрыторыі раёна дзейнічае 11 рэлігійных абшчын:

– 9 праваслаўных абшчын – пры іх 1 сястрыцтва і 1 нядзельная школа;

– 1 каталіцкая абшчына;

– 1 пратэстанцкая царква.

Праваслаўныя абшчыны: прыход храма Святой Жываначальнай Тройцы (г. Дуброўна), прыход храма Святога Мікалая Цудатворца (г. Дуброўна), прыход храма Святога Духа (в. Ляды), прыход храма Святога прарока Іллі (в. Калінаўка), прыход храма Святога велікамучаніка лекара Панцеляймона (в. Дабрынь), прыход храма Раства Іаана Прадцечы (в. Зарубы), прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы (п. Асінторф), прыход храма Святых апосталаў Пятра і Паўла (в. Рэдзькі), прыход храма Святога Васіля Блажэннага (аг. Станіславова).

Каталіцкая абшчына: парафія Касцёла Маці Божай Фацімскай г. Дуброўна.

Пратэстанцкая абшчына: Евангельская Царква Благадаць.

У цяперашні час у распараджэнні рэлігійных арганізацый маецца 4 культавыя будынкі.

У горадзе Дуброўна вядзецца будаўніцтва касцёла Маці Божай Фацімскай Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Архітэктурную каштоўнасць маюць помнікі гісторыі і архітэктуры: Свята-Траецкая царква пачатку XIX стагоддзя, манастыр бернардынцаў XVII стагоддзя.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гаўруцікаў, А. Цярністы шлях веры / А. Гаўруцікаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1999. – 31 сак. – С. 3 ; 7 крас. – С. 3.

2. Дубровенское благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник действующих монастырей и храмов / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск : Издательский отдел Витебской Епархии, 2002. – С. 122–126.

3. Дулеба, Г. З цемры – да святла, на шырокія прасторы новага жыцця / Г. Дулеба // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 30 мая. – С. 7.

4. Канановіч, Е. Дняпра сівога дзівосныя паданні / Е. Канановіч // Народная газета. – 2009. – 11 лістап. – С. 13.

5. Кулаков, Ф. Через веру – к единению / Ф. Кулаков // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 22 чэрв. – С. 1, 3.

6. Кулакоў, Ф. Праваслаўныя хіліліся да Масквы / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1997. – 13 жн. – С. 3.

7. Лебедева, О. Чтобы открыть своё сердце для Господа / О. Лебедева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2017. – 23 снеж. – С. 3.

8. Малчанава, І. Сіла чалавека ў яго веры і любові да бліжняга / І. Малчанава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 5 кастр. – С. 2–3.

9. Шымковіч, У. Святар Уладзімір Шымковіч: «Дзякую Пану Богу за дар паклікання!» / У. Шымковіч ; гутарыла І. Сняжкова // Каталіцкі веснік. – 2015. – № 6 (чэрв.). – С. 7.