Медыцына. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 10:12
- Адноўлена 16.01.2018 07:45
Медыцынскае абслугоўванне жыхароў Лепельскага раёна ажыццяўляюць тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне, у склад якога ўваходзяць цэнтральная раённая бальніца на 198 бальнічных ложкаў кругласутачнага знаходжання хворых, і стаматалагічнае аддзяленне на 100 наведванняў за змену.
Працуе паліклінічнае аддзяленне пры ЦРБ на 375 наведванняў за змену, таксама працуе дзённы стацыянар пры паліклініцы на 33 ложкі і стацыянар на даму.
У раёне працуе па стане на 1 студзеня 2016 г. 81 урач. 59 урачоў маюць кваліфікацыйную катэгорыю або 72,84 % ад усёй колькасці медыцынскага персаналу.
Сярэдняга медыцынскага персаналу – 321 супрацоўнік або 96,05 % на 10 тысяч насельніцтва. 259 чалавек маюць кваліфікацыйныя катэгорыі або 80,6 % ад усяго колькаснага складу сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
На тэрыторыі раёна размешчана абласная псіханеўралагічная бальніца, дзіцячы косна-туберкулёзны санаторый, ваенны шпіталь, УАЗ «Лепельскі ваенны санаторый», Лепельскі абласны дзіцячы санаторый, філіял санаторыя «Баравое», дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына».
Аптэчнае абслугоўванне насельніцтва Лепельскага раёна ажыццяўляюць Лепельская цэнтральная аптэка, аптэка № 15 у в. Камень, аптэка № 53 у в. Валосавічы, аптэка № 170 у п. Заслонава, аптэка № 150 у в. Пышна. Акрамя таго працуюць аптэчныя пункты 1-й катэгорыі пры ТМА г. Лепеля, у п. Бароўка, в. Домжарыцы, ваенным санаторыі, а таксама 20 аптэчных пунктаў 2-й катэгорыі ў сельскай мясцовасці, 3 аптэчныя кіёскі ў г. Лепелі.
У пасёлку Бароўка завершана будаўніцтва аздараўленчага цэнтра, у якім за змену рэабілітацыйны курс лячэння праходзяць да 400 дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Лепельский стандарт / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2005. – 20 снеж. – С. 6.
2. Бурак, И. Лепельский военный санаторий: заслуженная награда / И. Бурак // Белорусская военная газета. – 2013. – 16 февр. – С. 2.
3. Быньков, А. Здесь дарят вторую жизнь / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 22 мая. – С. 5.
4. Гарбачоў, М. Участковая бальніца / М. Гарбачоў // Лепельскі край. – 2009. – 3 лют. – С. 2.
5. Дмитриев, В. В. Лепельский район / В. В. Дмитриев // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : 2 кн. – Кн. 2. – С. 46–50.
6. Залесская, С. Медицина идет «в люди» / С. Залесская // Белорусская нива. – 2007. – 25 июля. – С. 4.
7. Лепельский район / текст: отдел идеологической работы Лепельского райисполкома, фото: В. Н. Радько [и др]. – Новополоцк : ИП Молодечкин О. В., 2009. – 26 с.
8. Ломсадзе, Л. Медицина с иголочки / Л. Ломсадзе // Беларуская думка. – 2006. – № 2. – С. 171–179.
9. Медицинское обслуживание, физкультура и спорт // Лепельшчына – природа, история и современность / сост.: ОО «Фонд Экомир», фото: М. К. Калугин [и др.]. – Лепель : Лепельский городской исполнительный комитет, 2005. – С. 13–14.
10. Об утверждении территориальной программы государственных гарантий по обеспечению медицинским обслуживанием населения Лепельского района на 2007 год // Лепельскi край. – 2007. – 31 жн. – С. 2.
11. Пастернак, Т. Настоящая жемчужина для детей / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2009. – 25 крас. – С. 5.
12. Паўловіч, А. Ацэнка ўрача – вынік работы / А. Паўловіч // Лепельскi край. – 2007. – 19 кастр. – С. 2.
13. Сільвановіч, С. Новая амбулаторыя – у Новых Валосавічах [Лепельскага раёна] / С. Сільвановіч // віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 22 сент. – С. 5.
14. Телятко, Е. Дружбу укрепляют юные / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2010. – 30 окт. – С. 2.
15. Телятко, Е. Заманчиво. Но есть и вопросы / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2001. – 13 лют. – С. 2.
16. Шапурова, О. Лечат заботой и вниманием. В «ударных дозах» / О. Шапурова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 5 янв. – С. 13.
17. Юнчик, Л. В чем очарование «Жемчужины»? / Л. Юнчик // Рэспубліка. – 2009. – 27 лют. – С. 4.
18. Юнчик, Л. Жемчужина «Жемчужины» / Л. Юнчик // Рэспубліка. – 2009. – 19 сак. – С. 11.