Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі археалогіі. Чашніцкі раён

Чашніччына была поўнасцю заселена людзьмі толькі ў эпоху мезаліту, бо менавіта па яе тэрыторыі праходзіла мяжа апошняга ледавіка.

Цікавай адметнасцю Чашніччыны з'яўляецца вялікая колькасць раскіданых па раёне гарадзішчаў, курганных могільнікаў і каменных крыжоў. На тэрыторыі раёна маюцца 44 археалагічныя помнікі, у тым ліку 16 – рэспубліканскага значэння.

Найбольш значным з'яўляецца Лукомскае гарадзішча, на якім з X ст. існаваў горад Лукомль, цэнтр Лукомскай воласці. Акрамя Лукомскага гарадзішча знойдзены гарадзішчы ля вёсак Грынькі, Рудніца, Дварэц.

Знойдзены таксама 2 селішчы ў в. Лукомль і в. Падрэзы.

Курганы і курганныя могільнікі знойдзены ля вёсак Антаполле, Рыжанкі, Слабодка, Іванск, Трылесена, Аўсянікі, Грынькі, Чорная Лаза, Лукомль, Слабодка, Старыя Лаўкі, Гара, Гогалеўка, Сіманавічы, Стаўбцы, Закур'е, Пачаевічы, Бор, Васькаўшчына, Запружаны, Дварэц.

На тэрыторыі раёна знойдзена 26 каменных крыжоў. Самыя вялікія каменныя крыжы ля вёсак Малая Вядрэнь, Гілі, Кажары і Гара.

На поўдні ад в. Старыя Лаўкі, на мысе левага берага Лукомкі, у 1930 г. А. Дз. Каваленя выявіў стаянку Гарадок, якую ў 1967 годзе даследаваў І. М. Ціханенкаў і ў 1981 г. абследаваў Э. А. Зайкоўскі. Было раскапана 200 м² плошчы. Культурны пласт з светла-жоўтага зярністага пяску і цёмна-карычневага пясчанага супеску. Знойдзены крамянёвыя мікралітычныя скрабкі, наканечнікі стрэл, разцы, нажы, ножападобныя пласціны, укладышы, трапецападобныя прылады працы. Выяўлена 6 агнішчаў у выглядзе паглыбленых на 0,3–0,5 м у мацярык ям, запоўненых попельна-вугальнай масай. Кераміка двух відаў: порыстая, дрэнна абпаленая з раслінным дамешкам у гліне і добра абпаленая з дамешкам кварцу і буйназярністага пяску ў гліне.

Сярод мезалітычных стаянак на поўначы – Гарадок – адна з нешматлікіх, якая захавала культурны пласт. Яна займае вельмі важнае становішча ў характарыстыцы паўночна-беларускага мезаліту.

Археалагічныя раскопкі, даследаванне знойдзеных прадметаў даюць магчымасць уявіць, як жылі людзі ў розныя перыяды старажытнасці, даведацца аб родзе іх заняткаў, адносінах паміж сабой, падзеях, якія адбываліся на Чашніцкай зямлі.

Спіс помнікаў археалогіі. Чашніцкі раён

 

Каменны крыж ля вёскі Гілі, Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://fgb.byКаменны крыж ля вёскі Лукомль, Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта  https://fotobel.byКаменны крыж ля вёскі Кажары, Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://fgb.byКаменны крыж ля вёскі Кажары, Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://fgb.byКаменны крыж на могілках ля вёскі Адрыянава, Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://fgb.byКурганны могільнік у в. Пачаевічы, Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://fgb.by

ЛІТАРАТУРА

1. Археалагічная гісторыя Лукомля // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 23–25.

2. Археалагічныя помнікі на тэрыторыі раёна // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 34–48.

3. Археалогія Чашніччыны. Першабытны лад на тэрыторыі краю // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 13–22.

4. Грыбко, Г. Помнікі археалогіі Чашніцкага краю / Г. Грыбко // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 25 чэрв. – С. 13.

5. Гойтан, В. Тайны древнего Лукомля / В. Гойтан // Знамя юности. – 1970. – 10 нояб. – С. 2.

6. Ляўкоў, Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э. А. Ляўкоў. – Минск : Навука і тэхніка, 1992. – 215 с.

7. Помнікі археалогіі // Іванск : краязнаўчы нарыс / В. В. Грыбко. – Мінск : Пейто, 2000. – С. 6–7. – (Ведаць свой край Беларусь).

8. Чашніцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 442–453.

9. Штыхаў, Г. В. Ажываюць сівыя стагоддзі / Г. В. Штыхаў. – Минск : Народная асвета, 1982. – 175 с.

10. Штыхаў Г. Галасы далёкіх продкаў / Г. Штыхаў. – Минск : Беларусь, 1968. –108 с.