Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Фізічная культура і спорт. Шумілінскі раён

Значную ролю ў жыцці Шумілінскага раёна набывае спартыўна-масавая работа.

На гарадскім стадыёне ў г. п. Шуміліна ўстаноўлены комплекс вулічных антывандальных трэнажораў. Стадыён абсталяваны пляцоўкамі для гульні ў валейбол, футбол і гарадкі, пляцоўкай-катком. Комплекс вулічных трэнажораў ёсць і ў г. п. Обаль.

Адноўлены фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнам, трэнажорнай залай, фітнес-залай і саўнай.

У г. п. Шуміліна дзейнічае спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву. Немалыя сродкі пайшлі з бюджэту на рамонт, добраўпарадкаванне тэрыторыі, папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўнай установы.

Гэтыя аб'екты накіраваны на развіццё спорту ў раёне, папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Важнае месца ў арганізацыі здаровага ладу жыцця належыць раённаму Цэнтру дзяцей і моладзі, дзе працуюць турыстычныя і спартыўныя гурткі па розных напрамках.

У раёне праводзяцца масавыя спартыўныя мерапрыемствы, якія аб'ядноўваюць людзей усіх узростаў. Спартсмены Шуміліншчыны дасягаюць значных вынікаў на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных спаборніцтвах па розных відах спорту: грэка-рымскай барацьбе, вольнай барацьбе, біятлоне, валейболе і інш.

 

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у г. п. Шуміліна. Фота з сайта http://vk.com

ЛІТАРАТУРА

1. Аматарам актыўнага адпачынку / падрыхт. А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 26 верас. – С. 7.

2. Ермалаеў, С. Новае жыццё старой спортзалы / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 31 кастр. – С. 6.

3. Ермалаеў, С. Станоўчая адзнака кіраўніцтва вобласці / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 6 студз. – С. 2.

4. Карпушэнка, А. Спорт. Фізкультура. Здароўе / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 30 кастр. – С. 5.

5. Карпушэнка, А. Формула эфектыўнасці: загрузка, акупнасць, спартыўны вынік / А. Карпушэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 5 кастр. – С. 2.

6. Пятрова, А. Фізкультура і спорт на Обальшчыне / А. Пятрова // Герой працы (Шуміліна). – 2003. – 10 студз. – С. 1.

7. Сакалоў, А. Умацавалі спартыўную базу / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 19 снеж. – С. 5.

8. Сакалоў, А. Школам раёна – мячы, лыжы і трэнажоры / А. Сакалоў // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 4 студз. – С. 2.

9. Шэдзько, А. Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр: выбірай па душы / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 25 верас. – С. 5.

10. Шэдзько, А. Шлях станаўлення і перамог над сабой / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2018. – 19 чэрв. – С. 5.

11. Шэдзько, А. Шумілінскаму гарадскому стадыёну – 55 / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 14 крас. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Спорт. Шумилинский районный исполнительный комитет