Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя Арэхаўская імя Ю. В. Смірнова, ДУА. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ДУА «Арэхаўская сярэдняя школа імя Ю. В. Смірнова»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Арэхаўск
Сайт https://orehovsk.schools.by/

 

Гісторыя Арэхаўскай сярэдняй школы пачынаецца ў ХIХ стагоддзі. У 1886 г. на сабраныя вернікамі сродкі ў д. Арэхі была адкрыта царкоўна-прыходская школа.

У 1937 г. у цэнтры працоўнага пасёлка Арэхаўск прыняла ў свае сцены першых вучняў новая дзесяцігодка. 23 ліпеня 1964 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Арэхаўскай СШ было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Ю. В. Смірнова.

24 чэрвеня 1966 года быў заснаваны музей Героя Савецкага Саюза Ю. В. Смірнова, які функцыянуе і ў цяперашні час. У цяперашні час у школе навучаецца 275 вучняў у 19 класах.

Адукацыйны працэс ажыццяўляецца педагагічным калектывам у складзе 44 чалавек, 70,5% з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.

Асноўнай мэтай работы школы з'яўляецца стварэнне ўмоў устойлівага развіцця сістэмы работы педагагічнага калектыву для павышэння якасці навучання і выхавання вучняў.

Факультатывамі ахоплена 240 (86%) навучэнцаў, міжшкольных факультатываў наведваюць 5 (1,8%) навучэнцаў, школьныя гурткі – 70 (25,5%) навучэнцаў, гурткі ад ГУДО – 52 (19%) навучэнцаў, спартыўныя секцыі – 76 (27 , 5%) навучэнцаў.

У школе арганізавана дзейнасць моладзевых аб'яднанняў «БРСМ» і інш.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Арэхаўск, вуліца БелДРЭС, д. 25.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гатоўская, Л. Гонар – настаўнікам звацца / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2002. – 29 кастр. – С. 2.

2. Хвалько, В. На примерах дедов и отцов / В. Хвалько // Аршанская газета. – 2009. – 2 ліп. – С. 13.

3. Шалухо, Б. Ф. Имени Юрия Смирнова: из опыта следопытной работы / Б. Ф. Шалухо. – Минск : Народная асвета, 1985. – 80 с.