Школа сярэдняя Бабінічская, ДУА. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 22.02.2024 10:06
Сучасная назва | ДУА «Бабінічская сярэдняя школа Аршанскага раёна» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1977 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, аг. Бабінічы |
Сайт | https://bab.goroo-orsha.by/ |
Сярэдняя школа аг. Бабінічы Аршанскага раёна расчыніла дзверы для сваіх вучняў 1 верасня 1977 года. Першым дырэктарам школы быў Лаўрушкін Пётр Паўлавіч. З 1979 па 1992 гг. школай кіраваў Рубанаў Віктар Фёдаравіч. З 1 верасня 1994 года школе перададзены будынак дзіцячага сада птушкафабрыкі «Аршанская», у якім размясцілася школа першай ступені.
У 1997 г. школа стала лаўрэатам першага рэспубліканскага конкурсу «Школа года-96» у намінацыі за асобасна-арыентаваны падыход у навучанні і выхаванні.
У 1 верасні 2003 года была ўведзена ў эксплуатацыю прыбудова да асноўнага будынка школы – навучальны корпус і сталовая.
У 2003 г. школа стала ўдзельнікам праграмы міністэрства сувязі РБ па забеспячэнню доступу сельскіх школ у сетку Інтэрнэт. У 2005 г. – увайшла ў энцыклапедыю «Школы Беларусі» на старонках часопіса «Народная асвета».
У 2009–2010 навучальным годзе ў школе адкрыты клас міжнароднай Сеткавых акадэмій Cisco па курсе «Прылада і праграмнае забеспячэнне персанальнага камп'ютара».
У снежані 2019 года установа прызнана пераможацам раённага конкурсу на званне «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі па выніках працы за 2019 год».
Школа актыўны удзельнік адукацыйных праектаў розных узроўняў. Так, у 1999–2003 гг. школа удзельнічала ў міжнародных праектах «Вывучэнне гісторыі і культуры нацыянальных супольнасцяў у Рэспубліцы Беларусь» і «Стаўленне моладзі да праблем гвалту ў школе і грамадстве», у 2009–2014 гг. – у міжрэгіянальным праекце (Расія–Беларусь) «Менеджмент выхаваўчай працы», у 2011–2013 гг. – у дзвюх міжнародных праектах: беларуска-фінскім праекце «Развіццё патэнцыялу для сумеснай дзейнасці органаў мясцовай улады і грамадскіх арганізацый па сацыяльным ўключэнні і пашырэнню правоў і магчымасцяў асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Рэспубліцы Беларусь» і беларуска-германскім праекце па развіццю сферы дадатковай адукацыі дарослых на тэрыторыі Віцебскай вобласці. А з красавіка 2017 г. школа стала удзельнікам міжнароднага праекта «Апрабацыя інавацыйнай мадэлі мабільнай працы з моладдзю для прафілактыкі дэвіянтных паводзінаў і сацыяльна-педагагічнай рэабілітацыі».
Неаднаразова школа абіралася ў якасці інавацыйных, эксперыментальных пляцовак міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод тэм пляцовак былі: «Апрабацыя дзесяцібальнай ацэнкі ЗУН» (2000–2002 гг.), «Укараненні мадэлі мультыпрофільнага навучання на трэцяй ступені навучання» (2004–2008 гг.), «Укараненні мадэлі Інавацыйнага цэнтра павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў» (2007–2008 гг.), «Фарміраванне грамадзянскіх кампетэнцый удзельнікаў адукацыйнага працэсу ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці» (2013–2015 гг.), «Фарміраванне мэтапрадметнай кампетэнтнасці навучэнцаў ва ўмовах профільнага навучання» (2016–2017 гг.), «Укараненне мадэлі фармавання асобавых і метапрадметных кампетэнцый вучняў у навучальнай і пазанавучальнай працы» (2018–2021 гг.).
ЛІТАРАТУРА
1. Вайцяхоўская, С. Іншага лёсу я не жадаю / С. Вайцяхоўская // Аршанская газета. – 2007. – 6 кастр. – С. 1.
2. Лукьянова, Т. Школа прошлого и будущего / Т. Лукьянова // Аршанская газета. – 2002. – 31 жн. – С. 2.
3. Николайчук, А. Не такие «как все»... / А. Николайчук // Аршанская газета. – 1999. – 18 лiстап. – С. 3.
4. С чего начинался ЮИД / подгот. В. Сосновский // Аршанская газета. – 2023. – 21 чэрв. – С. 15.
5. Семашко, М. Татьяна Лукьянова: «Я просто учитель» / М. Семашко // Аршанская газета. – 2013. – 31 жн. – С. 2.
6. Фомин, Л. Доступная среда для комфортной учебы / Л. Фомин // Аршанская газета. – 2023. – 23 верас. – С. 5.
7. Шутова, О. Все занятия – в одну смену / О. Шутова // Народнае слова. – 2004. – 4 верас. – С. 5.