Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Барздоўская, ДУА. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ДУА «Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1889
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Барздоўка
Сайт http://www.goroo-orsha.by/index.php?option=com_content&view=article&id=626&Itemid=359

 

Першае дакументальнае згадванне аб школе ў вёсцы Барздоўка адносіцца да 1889 г. у «Справаздачы аб царкоўна-прыходскіх школах Магілёўскай губерніі» за 1889–1890 навучальны год.

У пачатку XX ст. Барздоўская школа была пачатковай. Вучні займаліся ў наёмных хатах.

У 30-х гг. XX ст. Барздоўская школа становіцца сямігадовай і мае поўную назву «Барздоўская беларуская няпоўная сярэдняя школа».

1 верасня 1954 года адбылося адкрыццё новага памяшкання Барздоўскай сямігадовай школы. Значны ўклад у будаўніцтва школы ўнёс тагачасны старшыня калгаса імя Куйбышава, на тэрыторыі якога знаходзілася школа, былы выпускнік школы Пётр Варанкоўскі.

У 1967 г. школа становіцца сярэдняй. У 1969 г. у Барздоўскай сярэдняй школе адбыўся першы выпуск навучэнцаў з атэстатам аб сярэдняй адукацыі.

У 1994 г. Барздоўская сярэдняя школа пераязджае ў новы будынак.

Сёння ў дзіцячым садзе-сярэдняй школе навучаецца 12 дзяцей малодшага ўзросту і 60 дзяцей школьнага ўзросту.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Барздоўка, вуліца Горацкая, д. 116.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Николаева, Е. Память живет в сердцах потомков / Е. Николаева // Аршанская газета. – 2009. – 14 крас. – С. 3.

2. Пячонкін, В. Я ўдзячны табе, альма-матэр! / В. Пячонкін // Аршанская газета. – 2009. – 2 чэрв. – С. 3 ; 9 чэрв. – С. 3 ; 16 чэрв. – С. 3.

3. Семашко, М. Найти ключик к сердцу / М Семашко // Аршанская газета. – 2014. – 15 лют. – С. 2.