Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гімназія № 1, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва ДУА «Гімназія № 1 г. Оршы»
Былая назва Сярэдняя школа № 19

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1979
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт http://ogg1.goroo-orsha.by/

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 1 г. Оршы» – навучальная ўстанова, асноўнай мэтай якой з'яўляецца актыўны ўдзел у фарміраванні інтэлектуальнага патэнцыялу нашага грамадства, стварэнне ўмоў для разумовага, духоўнага і фізічнага развіцця асобы, выхавання годных грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Заснавана ў 1979 г. у мікрараёне «Задняпроўе 1» горада Оршы. З 1989 г. у школе былі адкрыты класы агульнаэстэтычнага профілю. З 1990 г. – класы з паглыбленым вывучэннем французскай мовы. У 1993 г. былі адкрыты профільныя класы – фізіка-матэматычны і грамадска-гуманітарны.

У 1997 г. рашэннем Аршанскага гарвыканкама на базе сярэдняй школы № 19 была адкрыта школа-гімназія. У 2001 г. у гімназіі былі адкрыты профільныя кадэцкія класы «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый». З 2004 г. у гімназіі праходзіла апрабацыя інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі мультыпрофільнага навучання ў старэйшых класах».

З 2011 г. гімназія – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 г. Оршы». З 2013 г. у 5–8 класах у гімназіі праходзіла апрабацыя інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі навучання з выкарыстаннем індывідуальных электронных прылад ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі». З 2016 г. гімназія прымае ўдзел у інавацыйным праекце «Укараненне мадэлі арганізацыі пазаўрочнай праектнай дзейнасці вучняў на I і II ступені агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем асяроддзя праграмавання Scratch».

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Задняпроўская, д. 1.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Афанасьева, Л. Главная в жизни профессия / Л. Афанасьева // Аршанская газета. – 2005. – 27 студз. – С. 2.

2. Бегунова, Е. Здесь растут герои / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 24 студз. – С. 5.

3. Бегунова, Е. «А я кадетом быть хочу!» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2005. – 11 лістап. – С. 4.

4. Войтеховская, С. Главные качества учителя / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2006. – 16 снеж. – С. 6.

5. Дзедзінец, А. «Гімназія наша – адзіная сям'я» / А. Дзедзінец // Аршанская газета. – 2002. – 12 лістап. – С. 2.

6. Дзедзінец, А. Кадэты – і ў Оршы / А. Дзедзінец // Аршанская газета. – 2002. – 7 снеж. – С. 2.

7. Кохова, Н. День гимназии / Н. Кохова // Аршанская газета. – 2009. – 24 кастр. – С. 3.

8. Наумова, А. Здесь есть кадеты и театр «по-французски» / А. Наумова // Народнае слова. – 2011. – 26 мая. – С. 8.

9. Николаева, Е. В памяти потомков / Е. Николаева // Аршанская газета. – 2009. – 2 крас. – С. 3.

10. Шкрабо, Е. Гимназист – это звучит гордо / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 1, 4.

11. Эйдельштейн, И. Гимназист – это звучит гордо! / И. Эйдельштейн // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 30 мая. – С. 4.

12. Ярош, Г. Ступенька за ступенькой / Г. Ярош // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 12 авг. – С. 3.