Гімназія № 2, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 15.11.2018 08:37
Сучасная назва | ДУА «Гімназія № 2 г. Оршы» |
Былая назва | Сярэдняя школа № 1 |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1906 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://ogog2.goroo-orsha.by/ |
Гэта найстарэйшая ў горадзе навучальная ўстанова, заснаваная 13 жніўня 1906 года як рэальнае вучылішча.
З 16 верасня 1918 года яна пачынае функцыянаваць як школа 2-ой ступені (з 1 па 8 клас).
У 1921 г. у будынку школы змяшчалася доследча-практычная сямігодка і агульнаадукацыйныя курсы.
У 1935 г. была ўтворана беларуская дзесяцігодка, якая існавала да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны школа была ператворана ў казарму для салдат, а першы паверх будынка ператварылі ў стайню. Толькі 1 верасня 1944 года школа зноў адчыніла свае дзверы для заняткаў.
У 1948 г. школе надаецца імя Міхаіла Іванавіча Калініна. У 1957 г. школа ў ліку адных з першых была рэарганізавана ў адзінаццацігадовую палітэхнічную школу з вытворчым навучаннем.
З 1972 па 2008 гг. установа адукацыі з'яўлялася сярэдняй школай № 1 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы.
1 верасня 2009 года школа пераўтворана ва ўстанову адукацыі «Аршанская дзяржаўная агульнаадукацыйная гімназія № 2».
Усе гады існавання ўстанова працавала і развівалася як адукацыйная ўстанова, змяняючы толькі статус у адпаведнасці з патрабаваннем часу. Нязменнымі заставаліся актыўная запатрабаванасць і высокая якасць адукацыі.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раен, г. Орша, вуліца Ул. Леніна, д. 41.
ЛІТАРАТУРА
1. Войтеховская, С. О школе с вековой историей / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2006. – 11 лістап. – С. 1.
2. Слепцов, С. Заслужить звание гимназиста / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 1 окт. – С. 2.
3. Шкрабо, Е. Школа № 1: 100 лет. Продолжение следует... / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 6 нояб. – С. 2–4.
4. Шутава, В. У старых сценах – дух асветы / В. Шутава // Народнае слова. – 2008. – 2 верас. – С. 1.