Яслі-сад-сярэдняя школа Крапівенская, ДУА. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 15.11.2018 08:41
Сучасная назва | ДУА «Крапівенская яслі-сад-сярэдняя школа» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1885 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён,в. Крапіўна |
Сайт | http://www.goroo-orsha.by/index.php?option=com_content&view=article&id=635&Itemid=367 |
Першая згадка пра школу ў вёсцы Крапіўна адносіцца да 1885 г. Яна згадвалася як царкоўна-прыходская школа.
Да 1931 г. школа лічылася пачатковай, а з 1931 года стала сямігадовай. У 1938 г. ёй быў нададзены статус сярэдняй школы.
У 1961 г. быў пабудаваны новы будынак школы. У 1977 г. ў вёсцы Крапіўна быў адкрыты дзіцячы сад. У верасні 1998 г. створаны вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа.
З 2008 г. школа мае агра-экалагічную накіраванасць.
Са студзеня 2012 г. школа мае назву «Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крапівенскі яслі-сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна”».
Школа – цэнтр культурнай і спартыўна-аздараўленчай работы ў вёсцы. У школе працуюць гурткі: «Рукадзельніцы», «Арт-by», «Спадчына», «Майстар». Ва ўстанове адукацыі традыцыйна праходзіць шэраг мерапрыемстваў і свят: Дзень ведаў, Дзень настаўніка, Дзень маці, вечары сустрэч з выпускнікамі, рыцарскія турніры, Вахта Памяці, школьны турслёт, канферэнцыі па абароне даследчых работ, алімпіяды, прадметныя тыдні , Дні здароўя.
Па экалагічнаму кірунку штогод праводзяцца наступныя мерапрыемствы: акцыі «Зберажом зялёную елку», «Пасадзі дрэва!», «Дапамажы птушкам», «Кармушка», «Зялёны нарад школы», экалагічныя святы, экалагічныя сцежкі, тыдні па эканоміі і беражлівасці.
З 2014 г. працуе рэсурсны цэнтр «Арганізацыя работы па аграэкалагічнаму выхаванню і навучанню».
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Крапіўна, вуліца Цэнтральная, д. 64.
ЛІТАРАТУРА
1. Марозава, Н. Дружбы народаў плённы саюз / Н. Марозава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 10 чэрв. – С. 11.
2. Маршалович, Л. ... А в ответ – щедрость природы / Л. Маршалович // Белорусская нива. – 2007. – 16 нояб. – С. 6.