Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 2, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Оршы»
Былая назва Другая Аршанская няпоўная сярэдняя школа
Другая Аршанская ўзорная сямігадовая школа імя 1905 года

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1924
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт https://02orsha.schools.by/

 

Школа заснавана ў ліпені 1924 г. і атрымала назву «Другая Аршанская няпоўная сярэдняя школа». Размясцілася яна ў маленькім аднапавярховым каменным доме на вуліцы Леніна.

У распараджэнні школы мелася толькі чатыры маленькія класныя пакоі, заняткі вяліся ў дзве змены. Не было ніякіх дапаможных памяшканняў: для школьнага залы, для бібліятэкі, для правядзення піянерскай і гуртковай працы. Асвятлялася школа толькі газавымі лямпамі.

З дня заснавання школы і да 1932 г. ў школе не было завуча і загадчыка гаспадаркі. Уся адміністрацыйная, вучэбная і гаспадарчая праца ўскладзена была на аднаго дырэктара школы.

У 1929 г. школа справіла сваё наваселле – перайшла ў спецыяльна пабудаваны новы будынак. Неўзабаве пасля пераходу ў новы будынак школе была прысвоена яшчэ адна ганаровая назва: яна стала называцца «Другая Аршанская ўзорная сямігадовая школа імя 1905 года».

З 1936–1937 навучальнага года адкрываецца восьмы клас, і школа становіцца сярэдняй агульнаадукацыйнай.

У 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна. Школа спыніла сваю працу. Будынак школы ператварылі ў стайню з бальніцай на другім паверсе. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў у ліку нямногіх ацалелых будынкаў горада апынулася і сярэдняя школа №2. Памяшканне моцна пацярпела.

У 1957–1958 навучальным годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск дзесяцікласнікаў. Школу скончыла 45 чалавек. Да юбілейнага года (1967) школа выпусціла за пасляваенны перыяд 33 дзесятых класаў.

22 лістапада 1969 года школа адзначыла сваё 45-годдзе. У 1976 г. школа атрымала новы будынак на вуліцы Пушкіна, 13. У 1993 г. школа падзялілася: будынак па вуліцы Пушкіна, 15 стаў школай № 21, а школа № 2 засталася па сваім ранейшым адрасе.

У 1995 г. быў адкрыты першы профільны клас (22 чалавекі). У 1999 г. быў адкрыты эстэтычны цыкл. У далейшым адкрываліся профілі чарчэння, хіміі, гуманітарны.

2000 г. – школа пачынае працу па праграме «Школа–2100», удзельнічае ў эксперыменце «Духоўна-маральнае выхаванне малодшых школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа». 2004 г. – школа ўдзельнічае ў эксперыментальнай працы па апрабацыі інтэграванага падручніка «Беларуская мова».

У 2005 г. школа была прызнана лепшай у горадзе па метадычнай рабоце. У 2006, 2008 гг. школа была прызнана лепшай у горадзе па выхаваўчай працы. У 2010 г. адкрыты класы інтэграванага навучання і выхавання ў пачатковай школе. У гэтых класах нароўні са здаровымі аднагодкамі адукацыю атрымліваюць дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

З 1 верасеня 2011 года на падставе рашэння Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 26 жнiўня 2011 года №1289 школа атрымала назву «Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Оршы”».

2012 г. – школа становіцца эксперыментальнай пляцоўкай па апрабацыі мадэлі навучання з выкарыстаннем індывідуальных электронных прылад (1 вучань: 1 камп’ютар).

Сярэдняя школа №2 г. Оршы, як і раней, карыстаецца аўтарытэтам у жыхароў горада і раёна. Развіццё школы не спыняецца: яна ідзе раней сямімільнымі крокамі. Гісторыя папаўняецца новымі падзеямі і імёнамі. Але застаецца нязменнай місія школы – стварэнне максімальна спрыяльных умоў для развіцця і самаўдасканалення асобы.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца А. Пушкіна, д. 13.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Войтеховская, С. Здесь столько классов пройдено / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2004. – 23 снеж. – С. 1–2.

2. Жарковская, Е. А. Роль педагога-психолога в системе образования / Е. А. Жарковская // Псiхалогiя. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2009. – № 1. – С. 27–29.

3. Сіняўская, А. У. Сонейка над царквой / А. У. Сіняўская // Аршанская газета. – 2006. – 20 мая. – С. 6.