Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 3, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Оршы»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1918
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт https://3orsha.schools.by/

 

Школа № 3 г. Оршы па дакументах упершыню згадваецца з 1918 г. Тройчы мяняла свой адрас. У сувязі з тым, што ў гады вайны першы будынак згарэў, у 1950 г. быў пабудаваны другі будынак, а ў 1982 г. – трэці будынак. Дакументы школы былі знішчаныя падчас пажару, таму летапіс школы вядзецца з 1950 г.

Да вайны школа лічылася яўрэйскай і асноўны кантынгент складалі яўрэі. Затым у школе нацыянальны склад стаў разнастайным: навучаліся беларусы, рускія, яўрэі і вучні іншых нацыянальнасцяў. Сацыяльны склад навучэнцаў быў таксама разнастайным. У школе вучыліся дзеці рабочых, інтэлігенцыі, служачых.

1 верасня 1950 года новы будынак школы № 3 па вуліцы Свярдлова гасцінна сустрэў сваіх вучняў.

Была створана мастацкая самадзейнасць пад кіраўніцтвам настаўніка спеваў Мятліцкага Е. Ф, праводзіліся канцэрты з таленавітымі ўдзельнікамі.

Высокіх паказчыкаў дасягнулі спартсмены школы. Намаганнямі педкалектыву была абсталявана спартыўная зала. Больш за 10 гадоў запар за высокія вынікі ў спаборніцтвах школа трымала кубак горада.

У 1960–1961 навучальным годзе школа перайшла на адзінаццацігадовае політэхнічнае навучанне. Навучэнцы 9-х –11-х класаў набываюць прафесіі токара і слесара-зборшчыка.

Навучэнцы набываюць працоўныя навыкі на ўроках працы, у школьных майстэрнях, у гуртках і грамадска-карыснай працы. Вядзецца шэфская работа над дзіцячым домам. Праводзяцца выставы швейных вырабаў, створаных на ўроках дамаводства, прызначаных для дзяцей-сірот.

Працоўнае навучанне цесна звязана з эстэтычным выхаваннем. У школе працуюць прадметныя, тэхнічныя, выяўленчага мастацтва, музычныя, харавыя гурткі.

У школе вядзецца вялікая ваенна-патрыятычная праца. З 1967 г. піянерская дружына і камсамольская арганізацыя школы носяць імя Сашы Котава, героя Вялікай Айчыннай вайны. Рашэннем гаркома камсамола ў красавіку 1967 г. піянерскай дружыне і камсамольскай арганізацыі школы было прысвоена імя Сашы Котава.

У 1970 г. адкрываецца Ленінская зала. 23 лютага 1974 года на будынку школы была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць Сашы Котава.

10 лістапада 1982 года калектыў школы перайшоў у новы будынак па вуліцы 1 Мая, 41. 5 кастрычніка 1984 года адкрыўся школьны музей «Слава настаўніку». Стваральнік – першы дырэктар музея Радамскай Лілія Дзмітрыеўна.

11 чэрвеня 1985 года школе прысвоена імя У. С. Караткевіча. З гэтага часу становіцца традыцыйным правядзенне Тыдня У. Караткевіча ў школе, удзел у гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных мерапрыемствах, прысвечаных знакамітаму беларускаму пісьменніку: мітынгах, гасцёўнях, канферэнцыях, конкурсах, экспедыцыях.

У 1991 г. за поспехі ў захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны Пастановай калегіі Міністэрства культуры Беларусі школьнаму музею «Слава настаўніку» прысвоена званне «Народнага».

З 2000 г. школа мае свой герб і гімн. З 26 лістапада 2001 года пачала выдавацца школьная газета «Вяртанне». З красавіка 2006 г. выдаецца газета першаснай арганізацый БРСМ і піянерскай дружыны «MAXSIMUM».

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца 1-га Мая, д. 41.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Івашкевіч, Я. Творчы саюз традыцый і наватарства / Я. Івашкевіч // Аршанская газета. – 2005. – 15 снеж. – С. 2.

2. Котелева, Л. А. Судьба человека / Л. А. Котелева // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 8 окт. – С. 5.

3. Шкрабо, Е. Зеркало школьной жизни / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 26 марта. – С. 4.