Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 7, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 7»
Былая назва Школа льнокамбіната

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1937
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт http://www.school7.goroo-orsha.by/

 

Школа заснавана ў 1937 г. у сувязі з будаўніцтвам Аршанскага льнокамбіната. Да Вялікай Айчыннай вайны называлася школай льнокамбіната.

У школе ёсць усё неабходнае для арганізацыі адукацыйнага працэсу: 19 вучэбных кабінетаў (за кожным класам замацаваны навучальны кабінет), 2 камп’ютарных класы, памяшканні, прыстасаваныя пад спартыўную залу, бібліятэка, 2 медыцынскіх кабінеты, сталовая, кабінет групы падоўжанага дня, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, кабінет сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі, метадычны кабінет.

Працуюць дзіцячыя аб'яднання па інтарэсах:

гурток «Судамадэльны»;

гурток «Рукадзельніцы»;

гурток «Фартуна».

У школе працуе факультатыў для навучэнцаў школ горада і раёна па біялогіі, накіраваны на падрыхтоўку вучняў да выступлення на рэспубліканскай алімпіядзе школьнікаў.

З 2015 г. працуе рэсурсны цэнтр па працоўным навучанні і біялогіі «Альтэрнатыва», у рамках якога прапагандуецца перадавы педагагічны вопыт настаўнікаў працоўнага навучання і біялогіі школ горада і раёна па працы з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі прадметнай скіраванасці.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, пр-т Тэкстыльшчыкаў, д. 17.

 

ЛІТАРАТУРА

1. З бязмежнай дабрынёй да ўсіх // Аршанская газета. – 2000. – 26 кастр. – С. 2.

2. Осипова, И. Истории школьной страницы... / И. Осипова // Аршанская газета. – 2007. – 29 лістап. – С. 2.

3. Осипова, И. 7 школа. Нам 70 лет. / И. Осипова // Трыбуна тэкстыльшчыка (Орша). – 2007. – 24 лістап. – С. 1, 4.