Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 8, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Оршы»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1954
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт https://8orsha.schools.by/

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №8 г. Оршы» заснавана ў 1954 г. З 1956 па 1958 гг. у школе працаваў беларускі пісьменнік Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч.

У 1960 г. у сценах школы ўпершыню загучаў дзіцячы духавы аркестр. У 1987 г. аркестру было прысвоена званне ўзорнага.

Значных поспехаў дасягнуў Узорны ансамбль флейтыстаў «Сірынкс», які штогод становіцца прызёрам на конкурсах рознага ўзроўню.

Місіяй школы з'яўляецца стварэнне асяроддзя, якое спрыяе фармаванню сацыяльна-паспяховай асобы, здольнай інтэгравацца ў сучаснае грамадства праз уцягванне вучняў у разнастайныя віды дзейнасці.

З 2015 г. на базе школы працуе раённы рэсурсны цэнтр «Стварэнне школьнага прадметнага віртуальнага кабінета».

З 2015 г. пачалася праца настаўнікаў музыкі па рэалізацыі абласнога інавацыйнага праекта «Выяўленне і суправаджэнне творча здольных навучэнцаў ва ўмовах ўстановы адукацыі».

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Магілёўская, д. 43.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гулая, С. Сярэдняй школе № 8 – 40 гадоў / С. Гулая // Аршанская газета. – 1994. – 20 жн. – С. 2.

2. Мядзведзева, Л. Караткевічавай школе – паўвеку / Л. Мядзведзева // Аршанская газета. – 2004. – 30 верас. – С. 2.