Школа сярэдняя № 11, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 13:59
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Оршы» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1937 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | https://11orsha.schools.by/ |
Сярэдняя школа № 11 Оршы з'яўляецца адной з найстарэйшых навучальных устаноў горада. Будынак школы, пабудаваны яшчэ ў 1937 г. па тыпавым праекце таго часу, быў рэканструяваны ў 1997 г. за кошт увядзення будынка прыбудовы.
Адукацыйны працэс у школе арганізаваны ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі ў рэжыме 6-дзённага працоўнага тыдня: для навучэнцаў I – XI класаў навучальныя заняткі арганізаваны ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня, шосты школьны дзень з'яўляецца днём атрымання дадатковых адукацыйных паслуг і арганізацыйна-выхаваўчай работы.
Ва ўстанове функцыянуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для вучняў II – IV класаў, якія маюць цяжкасці ў навучанні. Для навучэнцаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця арганізаваны адукацыйны працэс у класе інтэграванага навучання і выхавання.
Навучэнцы актыўна і вынікова ўдзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях, дыстанцыйных алімпіядах, інтэлектуальных і творчых конкурсах.
Працуе рэсурсны цэнтр па тэме «Сістэмны падыход у рабоце з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі па матэматыцы на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі».
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Грыцаўца, д. 47.
ЛІТАРАТУРА
1. Гатоўская, Л. Школьнай дружбе верныя / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2002. – 26 кастр. – С. 2.