Школа сярэдняя № 12, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 14:00
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Оршы» |
Былая назва | Пачатковая руская чыгуначная школа № 80 |
Сярэдняя школа № 39 Беларускай чыгункі | |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1932 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | https://12orsha.schools.by/ |
Школа ўтварылася ў 1932 г. як пачатковая руская чыгуначная школа № 80. Размяшчалася школа ў двухпавярховым будынку па вуліцы Молакава, былым доме начальніка чыгуначнай станцыі Орша.
У 1935 г. яна становіцца сямігадовай. Першы выпускны баль адбыўся летам 1940 г. У гэтым жа годзе школа атрымлівае статус сярэдняй школы № 39 Беларускай чыгункі.
У 1956 г. школа ўключана ў гарадскую сістэму адукацыі і становіцца сярэдняй школай №12 горада Оршы.
Школа славіцца сваімі традыцыямі. Сярод традыцыйнага напрамку работы школы – праца школьнага музея «Героі і подзвігі». У цяперашні час музей з'яўляецца цэнтрам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.
У 1986 г. да старога будынка школы прыбудаваны новы корпус і школа набыла сучасны выгляд.
У 1990 г. у школе, адной з першых у горадзе, абсталяваны камп'ютарны клас. З 1996 г. у школе ўводзіцца профільнае навучанне. За гэтыя гады ў фізіка-матэматычных, грамадска-эканамічных, гуманітарных, экалагічных, ваенна-патрыятычным класах навучалася больш за 1000 вучняў. З 1998 г. у школе ўводзяцца эстэтычныя класы, працуюць школьны тэатр, вакальная і харэаграфічная групы, інструментальны ансамбль, гурткі дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Канстанціна Заслонава, д. 10.
ЛІТАРАТУРА
1. Барашко, Л. 70 лет – не возраст / Л. Барашко // Аршанская газета. – 2002. – 25 крас. – С. 2.