Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 14, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Оршы»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1919
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт https://14orsha.schools.by/

 

Школа была адчыненая 1 верасня 1919 года на станцыі Орша-Заходняя Калінінскай чыгункі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Оршы на станцыі Заходняя была створана падпольная арганізацыя, членамі якой былі 24 вучні школы. Іх імёны ўшанаваны на мемарыяле, адкрытым на тэрыторыі школы 8 мая 1978 года.

У 1963 г. быў здадзены ў эксплуатацыю сучасны будынак школы.

23 снежня 1968 года ў азнаменаванне вялікіх заслуг школы ў справе патрыятычнага выхавання навучэнцаў пастановай Савета Міністраў БССР школе было прысвоена званне Ленінскага камуністычнага Саюза моладзі Беларусі.

У пачатку 70-х гг. пачаў працаваць школьны Музей баявой славы. У цяперашні час у школе навучаецца 326 вучняў, у пачатковай школе – 133 вучня, у сярэднім і старэйшым звяне 193. Штогод навучэнцы сярэдняй школы № 14 займаюць прызавыя месцы ў прадметных алімпіядах рознага ўзроўню, у навукова-даследчых конкурсах, конкурсах выхаваўчай, мастацкай і музычнай накіраванасці. У 2014–2015 навучальным годзе школа заняла 2 месца ў круглагадовай гарадской спартакіядзе навучэнцаў.

З 1990 г. у школе ажыццяўляецца выкладанне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці. Працуе ўзорны вакальны ансамбль народнай песні «Дняпраначка», які пад кіраўніцтвам Фядосенка Галіны Іванаўны стаў дыпламантам міжнароднага конкурсу «Ружа вятроў у Беларусі». У школе працуюць факультатывы натуральна-навуковай, матэматычнай, філалагічнай, спартыўнай накіраванасці.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Л. Красіна, д. 3а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Концавенко, И. Из рода миссионеров / И. Концавенко // Аршанская газета. – 2007. – 22 верас. – С. 3.

2. Пушкін, І. У 21 стагоддзе – з аптымізмам / І. Пушкін // Аршанская газета. – 1999. – 23 кастр. – С. 2.

3. Харкевіч, А. Спатканне з юнацтвам / А. Харкевіч // Настаўніцкая газета. – 1970. – 1 кастр. – С. 2.