Школа сярэдняя № 16, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 16.04.2024 10:06
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Оршы» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1966 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | https://sh16.goroo-orsha.by/ |
331 жніўня 1966 года ў Оршы была заснавана сярэдняя школа № 16.
З 1979 года ў школе арганізаваны клуб інтэрнацыянальнага сяброўства. У 1987 годзе створаны музычны блок.
У 2001/2002 навучальным годзе на базе школы вялася доследна-эксперыментальная работа па апрабацыі праграмы па фарміраванні культуры свету «Вучым і вучымся культуры свету».
У 2004/2005 навучальным годзе адкрываецца першы ліцэйскі клас – ваенна-патрыятычны – па дамове з Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь. Таксама з 2004 года наладжана міжнароднае супрацоўніцтва з Рэспублікай Польшчай па культурным абмене творчых калектываў.
У 2007/2008 навучальным годзе адкрываюцца мультыпрофільныя класы.
З 2011 года загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2011 года №453 на базе школы ажыццяўляецца інавацыйная дзейнасць па тэме «Укараненне мадэлі арганізацыі дзейнасці рэгіянальнага рэсурснага цэнтра комплекснай падтрымкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў практыку ўстаноў адукацыі». Таксама наладжана супрацоўніцтва з гуманітарна-асветніцкім фондам «Жывое партнёрства».
Школа з'яўляецца членам Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», рэгіянальным рэсурсным цэнтрам забеспячэння сацыяльна-культурных змен», цэнтрам вывучэння кітайскай мовы і культуры. Укаранёна сістэма экалагічнага менеджменту.
У 2014–2017 гг. рэалізаваны рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі "Прадпрымальная школа" ў дзейнасць устаноў адукацыі». Арганізавана работа практыка-развіваючага комплексу «Парк экалагічнай культуры».
У 2018/2019 навучальным годзе адкрыты клас медыцынскай накіраванасці па дагаворы з Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. А ў 2019 годзе арганізавана работа ў аграрных профільных класах.
У 2021 годзе калектыў сярэдняй школы № 16 г. Оршы занесены на раённую Дошку Гонару па выніках работы за 2021 год.
З 2018 года ў школе вывучаецца кітайская мова як асноўная замежная. У 2020 годзе адкрыты кабінет Канфуцыя Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паслом Кітая ў Рэспубліцы Беларусь школе прысвоена ганаровае званне «Узорная ўстанова сярэдняй адукацыі па выкладанні кітайскай мовы 2023 года». Сёння школа з'яўляецца структурным падраздзяленнем Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, цесна ўзаемадзейнічае з Пасольствам Кітая. Тут ёсць кабінет Канфуцыя, праводзіцца шмат мерапрыемстваў, прысвечаных культуры і гісторыі Паднябеснай.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Л. Талстога, д. 7.
Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Астапенка, К. У. Выклік прыняты! / К. У. Астапенка ; гутарыла М. Жданава // Настаўніцкая газета. – 2024. – 15 сак. – С. 22.
2. Бегунова, Е. Курс на Поднебесную / Е. Бегунова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 11 янв. – С. 11.
3. Бондарава, Т. Мовазнаўства, «Кветка лотаса» і «Кацюша» / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2017. – 13 крас. – С. 7.
4. Зорка кітайскай мовы / падрыхт. М. Жданава // Настаўніцкая газета. – 2024. – 27 лют. – С. 18.
5. Казакевич, С. Дружба без границ / С. Казакевич, Н. Калачёва // Аршанская газета. – 2018. – 9 чэрв. – С. 5.
6. Маршалович, Л. Быть учителем – призвание / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2023. – 18 лістап. – С. 6.
7. Тихонова, О. Китайский язык станет доступнее / О. Тихонова // Аршанская газета. – 2023. – 25 сак. – С. 2.
8. Слепцов, С. Беларусь – Китай: диалог культур продолжается / С. Слепцов // Аршанская газета. – 2021. – 30 крас. – С. 3.
9. Хаецкая, О. Школьные контакты / О. Хаецкая // Витебские вести. – 2023. – 28 марта. – С. 8.
СПАСЫЛКІ