Школа сярэдняя № 20, ДУА. Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 14:02
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Оршы» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1987 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша |
Сайт | http://www.school20.goroo-orsha.by/ |
Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 20 на 1643 вучнёўскіх месцаў урачыста адчынена 1 верасня 1987 года. У гэтым жа 1987 г. на базе школы пачаў функцыянаваць педагагічны клас па падрыхтоўцы выхавальнікаў дашкольных устаноў.
Па ініцыятыве настаўніка працоўнага навучання Рыжака Барыса Канстанцінавіча на базе школьных майстэрняў у 1988 г. створана вытворчасць па выпуску прамысловай прадукцыі, у тым ліку электрапаяльніка для прадпрыемстваў горада і Віцебскага тэлевізійнага заводу «Віцязь».
Для аматараў мастацкага і дакументальнага кіно адчыніў дзверы школьны кінатэатр.
Стварэнню ў школе харэаграфічнага комплексу папярэднічалі заняткі гуртка, якія працавалі па прынцыпе самаакупнасці. Яны былі настолькі папулярнымі сярод навучэнцаў, што было прынята рашэнне аб адкрыцці класаў з харэаграфічным ухілам.
У 1992 г. у школе функцыянавалі класы з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, паглыбленым вывучэннем інфарматыкі, а з 1 верасня 1993 года адкрыты класы эканамічнага і эколага-біялагічнага профілю ў супрацоўніцтве з Беларускай сельскагаспадарчай акадэміяй.
Навучальная ўстанова стала ініцыятарам укаранення ў практыку аўтарскага праекта «Школа», распрацаванага настаўнікам інфарматыкі, дырэктарам школы Юржыцам Уладзімірам Генадзевічам.
З 2005 г. калектыў школы мэтанакіравана працаваў над рэалізацыяй аўтарскай мадэлі псіхолага-педагагічнага суправаджэння вучняў у працэсе падрыхтоўкі да профільнага навучання.
У ліпені 2001 г. на будынку школы была адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная герою Расіі капітану І. А. Флёраву.
У 2003 г. у школе адкрыты ваенна-патрыятычны клас сумесна з Мінскай ваеннай акадэміяй. У гэтым жа годзе стаў функцыянаваць экалагічны тэатр.
На тэрыторыі школы №20 у чэрвені 2004 г. з'явіўся яшчэ адзін памятны знак, прысвечаны Свята-Успенскаму жаночаму Куцеінскаму манастыру.
Сістэмная праца па экалагічным выхаванні навучэнцаў лагічна прывяла да стварэння ў 2005 г. школьнага лясніцтва, а ў 2006 г. адкрыцця школьнага экалагічнага музея.
Новым этапам у фарміраванні сістэмы выхаваўчай работы стала творчае супрацоўніцтва з прадстаўніком Дзіцячага Хрысціянскага фонда ў Рэспубліцы Беларусь і стварэнне інтэрактыўнага тэатра «Прыступкі».
З 2004 г. для падрыхтоўкі дзяцей да навучання стала працаваць «Школа радасці». Для самых дапытлівых і неабыякавых у 2007 г. было створана навуковае таварыства «Піраміда».
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца І. Флёрава, д. 13.
ЛІТАРАТУРА:
1. Большакова, Е. Орша – Иваново / Е. Большакова // Народнае слова. – 2012. – 11 мая. – С. 9.
2. Войтеховская, С. «У нас нет случайных людей...» / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2010. – 18 сак. – С. 3.
3. Эйдельштейн, И. Испытание экспериментом / И. Эйдельштейн // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 27 крас. – С. 3.