Школа сярэдняя № 22, ДУА. Аршанскі раён, г. п. Балбасава
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 15.11.2018 08:41
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. п. Балбасава» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1935 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Балбасава |
Сайт | http://school22.goroo-orsha.by/ |
У 1935 г. ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё Балбасаўскага гарнізона. А ў жылой зоне, недалёка ад сучаснай тэлефоннай станцыі, пачала сваё жыццё сярэдняя школа.
У ёй займаліся дзеці ваеннаслужачых, вучыліся пісаць, вырашаць складаныя задачы, марылі аб шчаслівай будучыні, але ўсё перакрэсліла Вялікая Айчынная вайна. У агні пажарышча быў спалены будынак школы.
Адразу пасля вайны, у 1945 г., школа аднавіла сваю працу ў невялікім будынку. У 1947 г. у лесе для двух класных пакояў пабудавалі дадаткова драўляны дом. А ў гарнізоне пад школу яшчэ адвялі і адзін з баракаў.
Па меры росту гарнізона расла і школа. Навучэнцам даводзілася займацца ў трох памяшканнях: старой школе, бараку ў пасёлку і двухпакаёвым доміку ў лесе. Было прынята рашэнне аб будаўніцтве новай школы. 11 лістапада 1953 года настаўнікі і вучні змаглі пераступіць парог новай школы.
У 1961 г. была збудавана двухпавярховая прыбудова да асноўнага будынка школы, якая складалася з васьмі класных пакояў і спартыўнай залы.
На 1980 г. было запланавана будаўніцтва новага будынка школы. 1 верасня 1980 года адбылося адкрыццё новай школы.
Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. п. Балбасава, вуліца Школьная, д. 17.
ЛІТАРАТУРА
1. Войтеховская, С. 25 – средней школе / С.Войтеховская // Аршанская газета. – 2005. – 13 кастр. – С. 2.
2. Никитина, О. Землю украшает детская рука / О. Никитина // Народнае слова. – 2003. – 7 кастр. – С. 4.