Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гімназія № 1, ДУА. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ДУА «Гімназія № 1 г. Наваполацка»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1993
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт http://www.novedu.by/gimnaziya

 

У 1993 г. рашэннем № 339 Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў адкрыта гімназія на 2 класы. З 1994 г. тут уведзены 3 замежныя мовы, прыцягнуты да навучання выкладчыкі ВНУ, члены Саюза мастакоў. У 1995 г. у гімназіі прынята праграма «Адораныя дзеці» (1995–1998).

З 1997 г. у гімназіі адкрыты 3-х гадавыя школы маладога настаўніка і куратара.

У 1999 г. Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1999 года выдала пасведчанне аб дзяржаўнай атэстацыі гімназіі (11 класаў).

У 2001 г. у навучальнай установе адкрываюцца шматпрофільныя класы. У гэтым жа годзе ўступіла ў дзеянне Праграма «Навучальны кабінет». Праз год прынята Праграма «Інфарматызацыя».

У 2003 г. гімназія стала Рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па праблеме «Стварэнне мадэлі выхаваўчай работы з улікам рэгіянальных асаблівасцей» (2003–2006).

У 2008 г. ва ўстанове адукацыі ствараецца лакальная камп'ютарная сетка.

З верасня 2011 г. гімназія разам з пяццю іншымі навучальнымі ўстановамі нашай рэспублікі падключылася да праекта па ўкараненні мадэлі навучання «Адзін вучань – адзін камп'ютар».

Гімназія № 1 г. Наваполацка імкнецца стварыць умовы для фарміравання індывідуальнага і паспяховага развіцця кожнага вучня на аснове фундаментальных ведаў і агульначалавечых каштоўнасцей. Мэтамі гімназіі з'яўляюцца рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванне адукаванай, сацыяльна, маральна ўстойлівай, творчай асобы, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабод чалавека, любові да Радзімы, сям'і, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця.

Галоўнымі напрамкамі навучання ў наваполацкай гімназіі з'яўляюцца: філалагічны, фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны і грамадазнаўчы.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Маладзежная, д. 107.

Гімназія № 1 г. Наваполацка. Фотаздымак з сайта http://www.novaya.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Банщикова, О. У гимназистов Новополоцка – новоселье! / О. Банщикова // Новополоцк сегодня. – 2016. – 18 нояб. – С. 1, 13.

2. Горожеева, Н. В. IT в школьной библиотеке / Н. В. Горожеева // Адукацыя і выхаванне. – 2013. – № 2. – С. 23–24.

3. ГУО «Гимназия №1 г. Новополоцка» // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 36.

4. Движение вперёд / подгот. Н. Радько // Новополоцк сегодня. – 2018. – 6 февр. – С. 5.

5. Никонова, И. С. Медиатека гимназии – ресурсно-информационный центр / И. С. Никонова // Адукацыя і выхаванне. – 2013. – № 2. – С. 20–23.

6. Ободова, А. Обмен опытом / А. Ободова // Новополоцк сегодня. – 2018. – 2 февр. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

«Гимназия №1 г. Новополоцка» празднует свой серебряный юбилей