Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гімназія № 2, ДУА. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ДУА «Гімназія № 2 г. Наваполацка»
Былая назва Наваполацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 9 з паглыбленым вывучэннем замежных моў
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1980
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт https://gymn2novopolotsk.schools.by

 

У канцы лістапада 1980 г. адбылося адкрыццё Наваполацкай сярэдняй школы № 9. Першым дырэктарам навучальнай установы быў Абрам Залманавіч Герцыковіч , які працаваў у школе з 1980 па 1987 год. Ён марыў ператварыць новую школу ў аўтарытэтную навучальную ўстанову, аб'яднаўшы настаўнікаў у «каманду» аднадумцаў. За гады кіравання школай Абрам Залмавіч усё рабіў для таго, каб школа была адной з лепшых у горадзе.

З 1982 г. у школе дзейнічаў школьны турыстычны клуб «Аквілон», які ўзначальвала настаўнік геаграфіі Людміла Уладзіміраўна Бодрая. За гады працы клуба была праведзена вялікая колькасць паходаў. Члены клуба прымалі актыўны ўдзел у турыстычных спаборніцтвах. У 1988 г. каманда клуба «Аквілон» прадстаўляла Віцебскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод школьнікаў і стала чэмпіёнам Беларусі па турызме.

З 1987 г. па 1989 г. дырэктарам школы быў Мікалай Георгіевіч Бычак, а з 1989 г. школу ўзначальвала Ларыса Паўлаўна Шабуніна, якая працавала дырэктарам да 2007 г.

З 1 верасня 1989 года сярэдняя школа № 9 г. Наваполацка развіваецца як школа з паглыбленым вывучэннем замежных моў (англійская, нямецкая).

У ліпені 1994 г. паміж школай і Полацкім дзяржаўным універсітэтам быў падпісаны «Дагавор аб сумеснай дзейнасці па падрыхтоўцы навучэнцаў». У 1995 – 1999 гг. сярэдняя школа № 9 супрацоўнічала з фондам Сабра (ЗША) пры англійскім культурным цэнтры г. Віцебска. У рамках праграмы фонд перадаў кафедры замежнай мовы і бібліятэцы школы творы мастацкай літаратуры, метадычную і энцыклапедычную літаратуру на англійскай мове.

З 1999 г. у школе паспяхова функцыянуюць класы з павышаным узроўнем вывучэння матэматыкі і фізікі.

З 2000 па 2002 год навучальная ўстанова з'яўлялася рэспубліканскай пляцоўкай «Актыўныя метады навучання малодшых школьнікаў па курсе «Здаровы лад жыцця ».

У 2003–2004 навучальным годзе ў сярэдняй школе № 9 адкрыліся грамадска-эканамічныя класы, а пазней – хіміка-біялагічныя і гісторыка-грамадазнаўчыя класы.

У красавіку 2003 г. на базе школы праводзіўся абласны семінар «Станаўленне прафесійнай кампетэнцыі настаўніка замежнай мовы», які атрымаў высокую ацэнку.

У школе створана шырокая сетка дадатковай адукацыі. Два дзіцячыя калектывы - тэатральны і фальклорны – маюць званне юнацкіх узорных калектываў. Дзеці з вялікай цікавасцю вывучаюць традыцыі беларускага народа, нацыянальную культуру, паважліва ставяцца да нацыянальнай спадчыны.

У 2008 г. Наваполацкая сярэдняя школа №9 была перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія №2» г. Наваполацка.

Галоўнай задачай гімназіі з'яўляецца забеспячэнне децям магчымасці рэалізаваць свой разумовы, творчы патэнцыял, фарміраванне асобы, адаптаванай да жыцця ў грамадстве, гатовай да свядомага прафесіянальнага выбару, з развітым інтэлектам і высокім узроўнем культуры.

Задачы рэалізуюцца на аснове ўкаранення ў навучальны працэс новых методык навучання, выхавання і дыягностыкі ўзроўня адукаванасці, выхаванасці, стварэння ўмоў для максімальнага раскрыцця творчага патэнцыялу настаўніка.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Дружбы, д. 7А.

 

ЛІТАРАТУРА

1. ГУО «Гимназия № 2 г. Новополоцка» // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 36.

2. Конышева, Н. Впереди много интересных и полезных дел... / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 25 лістап. – С. 3.

3. Лубинская, Т. «Нам всего тридцать!» / Т. Лубинская // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 25 нояб. – С. 3.

4. Ободова, А. Обмен опытом / А. Ободова // Новополоцк сегодня. – 2018. – 2 февр. – С. 2.

5. Прасвірына, Т. Таварыства юных мысліцеляў / Т. Прасвірына // Настаўніцкая газета. – 2012. – 26 мая. – С. 20.