Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 1, ДУА. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Наваполацка»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1958
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт https://1novopolotsk.schools.by/

 

Сярэднюю школу № 1 пачыналі будаваць разам з горадам: у чэрвені 1958 г. у вёсцы Слабада вырас палатачны гарадок, а ў верасні 1959 г. адчыніла дзверы першая навучальная ўстанова Нафтастрою, якая мела назву тады СШ № 10 г. Полацка.

У чэрвені 1961 г. 11 вучняў школы атрымалі першыя атэстаты аб сярэдняй адукацыі.

У 1963 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасёлак Полацкі быў перайменаваны ў горад Наваполацк. З 1964 г. школа № 10 г. Полацка стала называцца сярэдняй школай № 1 горада Наваполацка, у якой навучалася 670 вучняў. У 1988–1989 навучальным годзе школа перамясцілася ў новы будынак і стала сярэдняй агульнаадукацыйнай школай з архітэктурна-мастацкім ухілам.

У школе дзеці вывучаюць спецыяльныя прадметы мастацкай накіраванасці. Вучні школы з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі і пераможцамі гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў. Многія з іх прадоўжылі навучанне па сваім профілі ў навучальных установах Беларусі, Расіі, Украіны.

У верасні 2009 г. УА «Наваполацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1» адзначыла сваё 50-годдзе.

У 2010 г. школа атрымала статус рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкі Міністэрства адукацыі па ўкараненні мадэлі выхавання сацыяльнай актыўнасці школьнікаў праз арганізацыю валанцёрскага руху.

З 2001 па 2017 год калектыў школы ўзначальвала Анастасія Георгіеўна Коўтун. Пад кіраўніцтвам А. Г. Коўтун у школе ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база, была добраўпарадкавана прышкольная тэрыторыя, змяніліся інтэр'ер і тэхнічнае абсталяванне навучальных кабінетаў. Новае аблічча набылі школьныя калідоры, актавая і спартыўная залы, сталовая.

З 1 верасня 2017 гады школу ўзначаліла Валынец Ала Апалінар'еўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Маладзежная, д. 9.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Батуревич, Е. Первая среди равных / Е. Батуревич // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 15 кастр. – С. 4.

2. Буянова, Л. Лучше школы в мире нет / Л. Буянова // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 9 лістап. – С. 3.

3. Долженко, Е. Прежде всего – индивидуальность / Л. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 4 лістап. – С. 2.

4. Конышева, Н. С чего начинается Родина?.. / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 3 лістап. – С. 1.

5. Невдах, Л. Звонки и уроки «вечёрки» / Л. Невдах // Химик (Новополоцк). – 2005. – 13 дек. – С. 3.

6. Средняя школа № 1 // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 35.

7. Шумель, Е. В ногу со временем... / Е. Шумель // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 30 жн. – С. 3.