Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 8, ДУА. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Наваполацка»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1977
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт http://school8.sites.novedu.by/

 

ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Наваполацка» расчыніла свае дзверы 1 верасня 1977 года.

За ўсю сваю гісторыю школа прайшла цяжкі, але цікавы шлях па стварэнні Школы з цэласнай педагагічнай падтрымкай развіцця і самавызначэння асобы школьніка. Досвед працы педагагічнага калектыву па стварэнні сістэмы дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу шырока вядомы не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі.

Галоўнай каштоўнасцю ўстановы былі і застаюцца людзі: вопытныя і крэатыўныя педагогі, дапытлівыя вучні. А ўсе яны разам – вялікая сям'я, якая жыве ў садружнасці розуму і дабра.

Выдатныя традыцыі робяць школьнае жыццё вучняў цікавым, яркім, незабыўным. У школе праходзяць фестываль дзіцячай творчасці «Молодая Беларусь зажигает!», конкурс «Вучань года». Дзеці выпускаюць школьны часопіс «Бусел».

Сёння школа № 8 г. Наваполацка дынамічна развіваецца. Педагагічны калектыў працуе ў рамках рэспубліканскай эксперыментальнай пляцоўкі «Апрабацыя мадэлі інклюзіўнай адукацыі ва ўстановах адукацыі» і праходзіць дыстанцыйнае павышэнне кваліфікацыі па адукацыйнай праграме «Педагагічныя інавацыі ў інклюзіўнай адукацыі».

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён. г. Наваполацк, вуліца Дружбы, д. 1.

Сярэдняя школа № 8 г. Наваполацка. Фотаздымак з сайта http://www.novaya.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Кучинский, В. И. Опыт организации экспериментальной работы СШ № 8 г. Новополоцка по созданию школы личностно ориентированного образования / В. И. Кучинский // Кiраванне ў адукацыi. – 2006. – № 6. – С. 3–11.

2. Макаренко, Н. Д. Педагогический потенциал коллективной творческой деятельности / Н. Д. Макаренко // Адукацыя і выхаванне. – 2010. – № 4. – С. 38–41.

3. Ободова, А. Смогут учиться дистанционно / А. Ободова // Новополоцк сегодня. – 2017. – 5 сент. – С. 6.

4. Средняя школа № 8 // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 36.