Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 12, ДУА. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Наваполацка»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1987
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт http://www.novedu.by/school12/

 

Гісторыя сярэдняй школы № 12 г. Наваполацка пачалася ў 1987 г. Будаўніцтва навучальнай установы прасоўвалася цяжка. Гэта быў адзін з найважнейшых аб'ектаў года. Многія вучні, бацькі, настаўнікі дапамагалі будаўнікам, прыбіралі памяшканні, рыхтавалі кабінеты да навучальнага года. І, нарэшце, 1 верасня 1987 года школа сустрэла сваіх першых вучняў.

З першых дзён жыццё школы была звязана з імем Святланы Іванаўны Драздовай. Яна была першым дырэктарам школы. Спачатку Святлана Іванаўна сачыла за ходам будоўлі, уносячы свае прапановы і заўвагі, потым абсталёўвала памяшканні і вырашала дызайнерскія пытанні, прымала на працу настаўнікаў, фарміравала калектыў аднадумцаў.

З першых гадоў школа ўпэўнена ўзяла арыенцір на фарміраванне асобы вучня праз дыферэнцыяцыю і індывідуалізацыю адукацыйнага працэсу, востра, пісьменна, своечасова рэагавала на запыты соцыума.

У 1995 г. была намечана праграма пераўтварэння сярэдняй школы № 12 у «Школу Сацыяльнага Аптымізму» – сацыяльна-педагагічны комплекс.

З 1995 г. па 2002 г. школа з'яўлялася абласной эксперыментальнай пляцоўкай па стварэнні сацыяльна-педагагічнага комплексу «Школа Сацыяльнага Аптымізму».

З 2002 г. па 2007 г. ва ўстанове адукацыі рэалізоўваўся інавацыйны экалагічны праект.

У 2007–2010 гг. школа была пляцоўкай для рэалізацыі абласнога творчага праекта па апрабацыі мадэлі бесперапыннай экалагічнай і энергазберагальнай адукацыі.

З верасня 2010 г. у школе № 12 рэалізоўваўся творчы праект «Ракурс: рэсурсазберажэнне – аналіз – якасць – устойлівае развіццё – самаўдасканаленне».

У сярэдняй школе праводзяцца наступныя святы і мерапрыемствы: Свята Прыгажосці і Здароўя, Дзень самакіравання, Парад Зорак, Алімпійскія гульні, Дзень Зямлі, метадычны фестываль «Пошук і творчасць», «Апошні званок», творчыя педагагічныя вечары-прэзентацыі перадавога вопыту, прыродаахоўныя рэйды і акцыі.

Школа падтрымлівае цесныя сувязі і плённа супрацоўнічае з многімі ўстановамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў высакаякаснай адукацыі і экалагічным выхаванні.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Я. Коласа, д. 60.

Сярэдняя школа № 12 г. Наваполацка. Фотаздымак з сайта http://www.novaya.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Бакевич, Э. Мыслить глобально – действовать локально / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 20 окт. – С. 4.

2. Гаврилова, М. В этот день ученики «работали» учителями / М. Гаврилова // Химик (Новополоцк). – 2006. – 10 марта. – С. 4.

3. Гаврилова, М. Секрет успеха – в творческом поиске / М. Гаврилова // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 5 кастр. – С. 10.

4. Киселева, Е. Экошкола – школа № 12: работа и достижения / Е. Киселева // Новая газета (Наваполацк). – 2006. – 29 верас. – С. 9.

5. Павлюк, Ю. Безграничный «Простор» / Ю. Павлюк // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 30 крас. – С. 2.

6. Рыжкова, Н. Они знают, для чего надо беречь природу / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2015. – 21 февр. – С. 9.

7. Средняя школа № 12 // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 37.

 

СПАСЫЛКІ

Средняя школа №12 г.Новополоцка отметила юбилей — 30 лет