Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 14, ДУА. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Наваполацка»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1999
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт https://14novopolotsk.schools.by/

 

1 верасня 1999 года гасцінна расчыніла дзверы СШ № 14 г. Наваполацка. Каля 1200 вучняў прыняла новая школа.

Малады, поўны энергіі і аптымізму калектыў узначаліла Н. В. Валынец, чалавек добрых арганізатарскіх здольнасцяў, справядлівы, энергічны і мэтанакіраваны. Разам з намеснікамі па вучэбнай, выхаваўчай, працы і адміністрацыйна-гаспадарчай частцы яна здолела так пабудаваць дзейнасць, што на працу ў чатырнаццатую школу ішлі з задавальненнем і з радасцю.

Навучальны комплекс уключае будынак школы, спартыўны комплекс з 2 гульнявымі пляцоўкамі, гімнастычным гарадком і 250-метровай бегавой дарожкай. У асноўным корпусе размяшчаецца 70 вучэбных кабінетаў, сталярная і слясарная майстэрні, кабінет дамаводства з вучэбнай кухняй, спартыўная і актавая залы, бібліятэка, сталовая, медыцынскі і стаматалагічны кабінеты з новым абсталяваннем. Дзейнічаюць чатыры сучасныя кабінеты для індывідуальнага навучання гульні на інструменце, гуртковай працы і два камп'ютарныя класы на 26 працоўных месцаў. Школьная актавая зала на 250 пасадачных месцаў спраектавана па тыпу кінатэатра з кінапраекцыйнай.

З 1999 г. у школе актыўную дзейнасць пачала група падоўжанага дня. Дзеці з задавальненнем праводзяць пазаўрочны час, удзельнічаюць у конкурсах і гульнях, выконваюць хатнія заданні.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Я. Коласа, д. 68.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Батуревич, Е. Любить, понимать, принимать... / Е. Батуревич // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 29 кастр. – С. 2.

2. Кобяк, Л. Время творчества и побед / Л. Кобяк // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 1 снеж. – С. 2.

3. Кобяк, Л. Школа здоровья и комфорта / Л. Кобяк // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 30 жн. – С. 3.

4. Матвеенко, Ж. Учитель, коллекционер... и поэт / Ж. Матвеенко // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 12 лістап. – С. 3.

5. Средняя школа № 14 // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 37.