Школа сярэдняя № 1, ДУА. Дубровенскі раён, г. Дуброўна
- Подробности
- Створана 18.04.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 14:05
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Дуброўна» |
Тып |
дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1919 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна |
Сайт |
Напрыканцы лета 1919 года ў адным з будынкаў, які некалі належыў князю Любамірскаму і быў размешчаны ў парку, адкрылася школа 2 ступені. Менавіта з таго часу і бярэ пачатак гісторыя Дубровенскай сярэдняй школы № 1, якую раней называлі «беларускай школай».
У 1924 годзе яна была рэарганізавана ў школу сельскай моладзі, каб папоўніць патрэбу кадраў у сельскагаспадарчай вытворчасці. 1934 год прынёс школе новыя перамены: спачатку яна была няпоўнай сярэдняй, а затым набыла статус развіваючай сярэдняй.
Напярэдадні вайны, у чэрвені 1941 года, адбыўся 4-й выпускны баль, а потым да 1943 года школа спыніла сваю працу. У гады акупацыі будынак школы быў разбураны, і таму для школы прадаставілі памяшканне былога рабфака па вуліцы Аршанскай.
22 кастрычніка 1957 года школа стала працаваць у будынку па вуліцы Бярозкаўскай, якая сёння носіць імя Ганны Нікандравай. У 1959 годзе школа была рэарганізавана ў сярэднюю агульнаадукацыйную рабочую політэхнічную школу з творчым навучаннем. Пры школе працаваў дзіцячы кінатэатр «Спадарожнік», існаваў струнны аркестр.
У 1989 годзе вучні і настаўнікі пачалі навучальны год у новым будынку.
За гады існавання першай беларускай школы ў Дуброўне з яе дзвярэй выйшлі тысячы чалавек. У розныя гады школу скончылі былы міністр лясной гаспадаркі БССР С. Т. Маісеенка, былы старшыня Дубровенскага райвыканкама, а потым кіраўнік аблсельгасхарчу А. Е. Хрусцель, урач-педыятр Л. Р. Матыль і другія.
Адрас: Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вуліца Нікандравай, д. 3.
ЛІТАРАТУРА
1. Булычева, В. В лидерах – девчата / В. Булычева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2018. – 14 сак. – С. 2.
2. Кулакоў, Ф. Няспынны навучальны працэс / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 3 снеж. – С. 2.
3. Макаревич, С. А. «Хочу привить любовь к своему предмету...» / С. А. Макаревич ; беседовала О. Корнеенко // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 19 студз. – С. 3.
4. Наумова, А. Почти сто лет, а как новенькая / А. Наумова // Сельская газета. – 2017. – 29 авг. – С. 6.
5. Шлях у 80 гадоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1999. – 2 кастр. – С. 2.
6. Штрихи биографии / подготовила Е. Корсакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2014. – 13 снеж. – С. 1.
7. Шурпакова, С. На парозе ў свет дарослых / С. Шурпакова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 2 сент. – С. 1.
8. Шурпакова, С. С. Рамонт у школе – сваімі рукамі / С. С. Шурпакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 18 жн. – С. 2.